11 красавіка, Мінск / Кар. БЕЛТА /. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БЕЛТА.
На прэзідэнцкім борце ў Маскву прыбыла і першы касманаўт у гісторыі суверэннай Беларусі Марына Васілеўская, якой прысвоена званне Героя Беларусі.
Увечары 11 красавіка ў Маскве адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце “сам-насам”. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. У цэнтры ўвагі на перагаворах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванню на існуючыя выклікі і пагрозы.
12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Кіраўнікі дзяржаў падвядуць вынікі місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнты паразмаўляюць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.