Як праверыць білет - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Як праверыць білет

Праверыць латарэйныя білеты тыражных латарэй можна:

  • на галоўнай старонцы сайта www.belloto.by , націснуўшы на кнопку «Праверыць білет»;
  • па тэлефоне 8-017-329-21-28, 8-017-329-21-29;
  • у рэалізатараў РУП «Беларускія латарэі» або яго абласных прадстаўніцтваў;
  • у аддзяленнях ААТ “Белаграпрамбанк”, РУП “Белпошта”;
  • ва ўсіх інфакіёсках ААТ “ААБ Беларусбанк”. Для праверкі латарэйнага білета банкаўская картка не патрабуецца. На экране інфакіёска размешчана функцыя «Праверка латарэйных білетаў». Зойдучы ў яе, неабходна ўвесці спачатку серыю латарэйнага білета, а затым нумар білета. Інфармацыя аб тым, выйграў дадзены білет ці не, з’явіцца на экране інфакіёска;

Праверыць выйгрышнасць білета імгненнай латарэі можна шляхам сцірання ахоўнага слоя на білеце.

Як праверыць латарэйны білет на сайце

Зайдзіце на сайт belloto.by

Націсніце на аранжавую кнопку з надпісам «Праверыць білет».

У першым полі формы праверкі білетаў націсніце на стрэлачку для выбару латарэі:

У другім полі выберыце нумар тыражу, які адпавядае нумару тыражу, які пазначаны на Вашым латарэйным білеце.

У наступным полі ўпішыце лічбы, указаныя на Вашым білеце

Націсніце кнопку “Праверыць білет”.

У акне адлюструецца вынік.