4 красавіка, Барысаў / Кар. БЕЛТА /. На пасяджэнні дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Мінскай вобласці выбраны члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мінскую вобласць у Савеце Рэспублікі будуць прадстаўляць: галоўны ўрач Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы Гарык Барсамян, дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” Аляксей Васільеў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Гайдукевіч, дырэктар Маладзечанскай спецыяльнай школы-інтэрната Наталля Глінская, дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алена Жураўлёва, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай выканаўчага камітэта Тамара Красоўская, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Салігорская птушкафабрыка” Іна Талкачова, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.
У пасяджэнні прынялі ўдзел 400 дэпутатаў раённых і Жодзінскага гарадскога саветаў.
Як паведамлялася, ЦВК Беларусі плануе ўстанавіць вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі ад абласцей і Мінска, зарэгістраваць выбраных членаў Савета Рэспублікі на пасяджэнні ЦВК Беларусі 9 красавіка.