14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары, прэм’ер-міністра гэтай краіны Міяна Мухамада Шахбаза Шарыфа і пакістанскі народ з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
«Нашы краіны цягам доўгіх гадоў развіваюць узаемадзеянне на аснове партнёрства і даверу. У гэтым годзе мы адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, правялі шэраг двухбаковых мерапрыемстваў, што, упэўнены, паспрыяе росквіту Беларусі і Пакістана», — гаворыцца ў віншаванні Асіфу Алі Зардары.
Прэзідэнт Беларусі ў віншаванні Міяну Мухамаду Шахбазу Шарыфу падзякаваў за падтрымку ўступлення Беларусі ў ШАС і пацвердзіў гатоўнасць да далейшай плённай работы на міжнародных пляцоўках.
“Упэўнены, што арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, вызначаных у час нашай гутаркі ў Астане, дасць магчымасць нам пачаць новы этап развіцця двухбаковых адносін”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на сустрэчы з лідэрамі Пакістана ў час свайго візіту ў Ісламабад і абмеркаванне крокаў па далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў кіраўнікам гэтай краіны моцнага здароўя і поспехаў, Пакістану – дабра, міру і прагрэсу.