27 верасня 2024 года ў РУП “Беларускія латарэі” прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму: “Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР”
Сёння РУП “Беларускія латарэі” адбыўся адзіны дзень інфармавання з удзелам кіраўніцтва, работнікаў прадпрыемства і запрошанага госця – дырэктара Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Мароза І.А.
Ігар Анатольевіч Мароз выступіў на мерапрыемстве ў якасці дакладчыка па тэме, прысвечанай 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР.
У сваім дакладзе Ігар Анатольевіч асаблівую ўвагу звярнуў на працэсы, якія адбываліся ў Беларусі ў перыяд з 1919 па 1939 гады ў перыяд польскай акупацыі, а таксама ў першыя пасляваенныя гады.