Лукашэнка расказаў, што яго парадавала на саміце СНД у Маскве - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Лукашэнка расказаў, што яго парадавала на саміце СНД у Маскве

9 кастрычніка, Масква / Кар. БЕЛТА /. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Крамлі расказаў, што яго парадавала на  саміце СНД , які адбыўся напярэдадні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Учора і пазаўчора мы мелі магчымасць абмеркаваць пытанні глабальнага характару. Гарачыя кропкі на нашай планеце. Што мяне парадавала, вас, я ўпэўнены, таксама – што ў нас не было ніякіх разыходжанняў па міжнародным парадку дня. І ўнутраныя (пытанні. – Заўвага БЕЛТА) абмяркоўвалі, і адкрытая была размова без усялякіх хітрыкаў», – адзначыў беларускі лідэр.

Лукашэнка: Захад не здолеў задушыць Беларусь і Расію

«Вы шмат казалі пра азербайджанска-армянскае ўрэгуляванне. Усё гэта было нармальна, на маё здзіўленне, успрынята. Гэта сведчыць аб тым, што да гэтага ўжо была вялікая работа праведзена. Учора мы глабальныя пытанні, і рэгіянальнага характару, абмяркоўвалі. Таксама была аднадушнасць шмат у чым», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў складзе СНД – наймагутныя і найбагацейшыя рэсурсамі дзяржавы. “Таму гэта можа быць магутным і эфектыўным рэгіянальным аб’яднаннем, калі мы прыкладзем значныя намаганні”, – упэўнены ён.

Пуцін: гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Расіяй і Беларуссю развіваюцца самым лепшым чынам

Як паведамлялася БЕЛТА, у сваім выступленні на саміце Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць, як больш эфектыўна выкарыстоўваць  патэнцыял рэгіянальнай інтэграцыі . «Агульная мэта зразумелая. Нам патрэбен моцны саюз моцных, эканамічна самадастатковых суверэнных дзяржаў. Аб роўных умовах і павазе нацыянальных інтарэсаў мы гаворым пастаянна. Шмат ужо зроблена, але ёсць і да чаго імкнуцца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.