Лукашэнка: эканоміка Беларусі дазваляе накіраваць больш грошай на сацыяльную падтрымку насельніцтва - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Лукашэнка: эканоміка Беларусі дазваляе накіраваць больш грошай на сацыяльную падтрымку насельніцтва

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі дае магчымасць накіраваць больш грошай на сацыяльную падтрымку насельніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы чыноўнікаў з дакладам аб удасканаленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Гаворка аб пытаннях сацыяльнай падтрымкі, як мы іх называем, уразлівых катэгорый нашых грамадзян. Тэма важная. Сацыяльна арыентаваная дзяржава. Зразумела, што ў такой сітуацыі, пры такой палітыцы мы і пенсіянераў, і інвалідаў, і дзяцей-сірот мусім падтрымліваць. Ну і ўвогуле па тым, як мы вырашаем гэтыя пытанні, мяркуюць пра ўладу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Сацыяльныя праграмы, між іншым, у нас у краіне вельмі шырокія. Наша эканоміка дае магчымасць накіраваць больш грошай менавіта ў дадзеную сферу, што мы і робім. Але я ўжо некалькі разоў казаў: і перабору і тут быць не павінна. Мы павінны, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні, заўжды разумець, у якой сітуацыі мы знаходзімся. І абавязкова разумець, што можам мы сёньня прымаць, што ня можам. І, самае галоўнае, ці выканаем мы гэта. Прынятыя рашэнні павінны выконвацца», – падкрэсліў беларускі лідэр.

Кіраўніку дзяржавы быў прадстаўлены праект дакумента ў гэтай сферы.

На даклад да кіраўніка дзяржавы былі запрошаны віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ягораў, міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.