6 снежня, Мінск / Кар. БЕЛТА /. Па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Мінску Беларусь і Расія прынялі важныя рашэнні ў розных сферах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На пасяджэнні ВДС былі разгледжаны два значныя дакументы ў сферы бяспекі. Беларусь і Расія заключылі міждзяржаўны Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы . Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі дзвюх дзяржаў – Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Таксама зацверджана Канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Некалькі рашэнняў датычацца ўзмацнення сацыяльнай абароненасці грамадзян у Саюзнай дзяржаве, стварэння больш спрыяльных умоў для іх. Па-першае, устаноўлены адзіныя правілы абароны правоў спажыўцоў у СД, якія дадуць магчымасць мільёнам грамадзян Беларусі і Расіі быць больш абароненымі ў сістэме адносін з прадаўцамі, вытворцамі, пастаўшчыкамі тавараў і паслуг. Па-другое, з 1 сакавіка 2025 года павінны пачаць дзейнічаць камфортныя тарыфы для карыстання паслугамі сувязі і перадачы даных на тэрыторыі СД.
Адзіныя правілы абароны правоў спажыўцоў пачнуць дзейнічаць у Саюзнай дзяржаве
З наступнага года таксама пачнецца паэтапнае фарміраванне аб’яднанага рынку электраэнергіі СД. Беларусь і Расія заключылі адпаведную міждзяржаўную дамову, подпісы пад якой паставілі прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Дакумент закліканы знізіць да мінімуму страты ў энергасетках, збалансаваць тарыфы, забяспечыць узаемны ператок электраэнергіі, узмацніць энергетычную бяспеку Беларусі, Расіі і СД у цэлым.
Беларусь і Расія заключылі дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі СД
Да важнай юбілейнай даты, якая адзначаецца ў 2025 годзе – 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, – прыняты план мерапрыемстваў, якія пройдуць на тэрыторыях Беларусі і Расіі. Сярод іх — патрыятычны форум, урачысты канцэрт на плошчы Перамогі ў Мінску, добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў і месцаў пахаванняў загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны, сумесныя прэс-мерапрыемствы і прэс-туры.
План мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы да 80-годдзя Перамогі прыняты на ВДС у Мінску
Удзельнікі мерапрыемства заслухалі даклады аб выкананні асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.
Па выніках ВДС зацверджаны асобныя меры па процідзеянні незаконнаму імпарту тавараў на тэрыторыю СД, унесены змяненні ў палажэнне аб Пастаянным камітэце СД, прыняты неабходныя рашэнні па падрыхтоўцы да наступных пасяджэнняў ВДС.-0-