27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў настаўнікам і выхавацелям за творчую працу і цярпенне. Аб гэтым ён заявіў на дабрачынным свяце для дзяцей у рамках акцыі “Нашы дзеці”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дарагія хлопцы, дарагія нашы патрыёты, настаўнікі і выхавацелі! Гэта не таму, што перадвыбарная ў нас зараз «вакханалія». Не, я шчыра так лічу. Я вас віншую ўсіх з Новым годам», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пры гэтым звярнуўся не толькі да прысутных у зале Палаца Рэспублікі, але і да тых, хто ўбачыць гэта ў эфіры: «Я хацеў бы ад усёй душы падзякаваць за творчую працу, за цярпенне, за тое, што вы, прачынаючыся раніцай, гаворыце , што трэба – трэба ісці на працу, трэба выхоўваць будучае пакаленне. Вялікі вам дзякуй. І прыміце мае самыя шчырыя пажаданні і віншаванні з надыходзячым святам».