Калі вы купілі выйгрышны білецік на сайце , мы адразу залічым ваш выйгрыш на баланс гульца! Далей вы зможаце купляць за гэтыя грошы новыя білецікі ці ж вывесці іх на карту.
Выводзіць на карту можна любую суму з вашага балансу любымі транзакцыямі – ад 1 BYN да 1000 BYN – за колькі заўгодна разоў. Грошы будуць выводзіцца на прывязаныя да вашага асабістага кабінета банкаўскія карты.
Прасцей за ўсё вывесці суму, якая не перавышае 2400 BYN: грошы паступілі на баланс, вы націснулі кнопку “Весці” — і грошы пайшлі на вашу карту.
Калі ж ваш выйгрыш перавысіў 2400 BYN, грошы таксама адразу паступяць на баланс, але спачатку нам давядзецца заблакаваць іх для вываду — пакуль вы не пацвердзіце асобу. Такія патрабаванні беларускага заканадаўства.
Як гэта зрабіць?
Прыехаць у цэнтральны офіс РУП «Беларускія латарэі» ці ў аддзяленні ў рэгіёнах:
У вас павінны быць пры сабе:
– Дакумент, які сведчыць асобу
– даведка ад мабільнага аператара, што нумар тэлефона, на які зарэгістраваны ваш рахунак на toloto.by , належыць вам.
Калі вы купілі папяровы білецік у горадзе і выйгрыш складае менш за 60 базавых велічыняў (сёння гэта 2400 BYN), то атрымаць яго можна:
• у любой уласнай кропцы продажаў То!Лато – да 3 базавых велічынь (сёння гэта 140 BYN);
• у аддзяленнях Белпошты – да 7 базавых велічынь (сёння гэта 280 BYN);
• у аддзяленнях Беларусбанка – да 20 базавых велічынь (сёння гэта 800 BYN). ВАЖНА!: за выйгрышам у гэты банк можна звяртацца на працягу 3-х месяцаў з дня правядзення розыгрышу;
• выйгрышы па папяровых білетыках у памеры ад 20 да 60 базавых велічынь (сёння гэта 800 – 2400 BYN) выплачваюцца ў цэнтральным офісе РУП «Беларускія латарэі» па адрасе: г. Мінск, вул. Будзёнага, д.10, у касе пры прад’яўленні пашпарта, пасведчання на права жыхарства, або пасведчання бежанца ПА ПАПЯРЭДНІМ ЗВОНКУ ( +375 17 329 21 28 , +375 17 329 21 29 ) з панядзелка 00.000. да 13.30.
Калі ваш выйгрыш па любых – электронных або папяровых – білетыках склаў больш за 60 базавых (больш за 2400 BYN), трэба будзе адкрыць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у аддзяленнях «Беларусбанка», а шчаслівы папяровы білецік здаць на абавязковую экспертызу сапраўднасці ў цэнтральны офіс РУП « Беларускія латарэі» ці ў аддзяленні ў рэгіёнах:
Пры звароце па экспертызу ў пераможцы павінны быць пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, і дагавор адкрыцця банкаўскага рахунку.
Пасля праверкі сапраўднасці білеціка на банкаўскі рахунак пераможцы будзе залічаны выйгрыш.
Як атрымаць выйгрыш, калі карта, з якой быў набыты білецік, больш не актыўная?
Калі вы куплялі квіточак онлайн з карты, якая стала не актыўная да моманту, калі трэба вывесці выйграныя сродкі, – напрыклад, яна заблакаваная вамі ці банкам, – не адчайвайцеся: ваш выйгрыш абавязкова апынецца ў вас.
Каб перааформіць перавод выйгрышу на новую карту, неабходна выканаць наступныя крокі:
Усё, ваш выйгрыш вельмі хутка апынецца ў вас!