Сустракаемся на Зімовым Кірмашу belbet! - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Сустракаемся на Зімовым Кірмашу belbet!

Ура! Філіял Маёнтка Дзеда Мароза, Фабрыка ўпакоўкі падарункаў, Навагодні фуд-корт, какава belbet за Крышталі і розыгрыш новых iPhone 15 — усё гэта ўжо чакае цябе на  Зімовым Кірмашу belbet !

Калі: з 22 снежня 2023 па 7 студзеня 2024

Будні: 15:00 – 23:00

Выхадныя і святочныя дні: 13:00 – 23:00

У выходныя і святочныя дні з 15:00 да 18:00 дзяцей і іх бацькоў чакае добры Дзядуля Мароз.

Якія ў цябе таленты? Выразна расказаць верш, праспяваць калядную песеньку або паказаць танец уласнага сачынення – у любым выпадку, усіх чакаюць памятныя падарункі! 

Думаеш, на гэтым сюрпрызы ад belbet скончыліся? А не тут-то было!

Для ўсіх жадаючых будуць арганізаваны пастаноўкі лялечнага тэатра “Батлейка” на беларускай мове. Яны пройдуць 25, 30, 31 снежня, 1 і 7 студзеня каля Галоўнай ёлкі Зімовага Кірмаша а 18:00. 

Усе госці мерапрыемства змогуць убачыць п’есу “Калядны цуд”, народную казку “Лісічка, кот і пеўнік”, “Дыпламаваны баран” па байцы Кандрата Крапівы, а таксама спектаклі “Мушкі ў кашулях” і “Цёплы чалавек”.

Таксама на Зімовым Кірмашу цябе чакаюць Ёлачны кірмаш, Зімовы бар, бясплатная Веніцыянская карусель і розыгрыш прызоў у сапраўдным Коле Фартуны!

Мы ўжо чакаем цябе на Зімовым Кірмашу belbet!