«Выконвай мары з belbet»: закупілі корм і аксэсуары для жывёл з прытулку - РУП «Белорусские лотереи»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

«Выконвай мары з belbet»: закупілі корм і аксэсуары для жывёл з прытулку

Нагадаем, што ў Новы год мы праводзілі акцыю «Выкананне мары з belbet» . Нам прыйшло каля 50 000 лістоў з запаветнымі жаданнямі. Мы выбралі 5 шчасліўчыкаў, чые мары здзейснілі.

Адна з пераможцаў – Наталля Шыдлоўская з Пастаў. Яна прасіла дапамагчы прытулку для жывёл «Дварнякі». Дзяўчына не працуе ў прытулку, але заўсёды дапамагае хвосцікам.

Ліст знайшоў водгук у сэрцах нашых гульцоў, і Наталля стала адной з пяці пераможцаў навагодняй акцыі “Выкананне мары з belbet”.

Яна падзялілася з намі сваімі эмоцыямі:

— « Пра тое, што belbet выконвае мары я даведалася, калі гуляла. Выскачыла апавяшчэнне, што праходзіць акцыя, і я вырашыла напісаць ліст. Я ніколі не выйгравала ў латарэях, а ў belbet мне выпаў такі поспех.»

Мы таксама пагутарылі з гаспадыняй самога прытулку, Марыяй:

– « Мне патэлефанавала дзяўчына, прадставілася. Сказала, што яна гуляла ў латарэю belbet, загадала мару і гэтую мару выбралі, каб здзейсніць. І зараз мы можам атрымаць падарунак для прытулку: корм і ўсё неабходнае.»

Марыя вельмі ўдзячная за такія карысныя і важныя для прытулку падарункі: 

– « Такія акцыі   –  гэта выдатна! Часам, калі складана, проста апускаюцца рукі, ты ня ведаеш, як далей быць. А калі адбываецца такі цуд   –  з новымі сіламі зноў у бой!

Дзякуй Наталлі за цудоўную мару, дзякуй belbet за яе выкананне. Для нас гэта вельмі каштоўны падарунак, які матывуе на далейшую дапамогу жывёлам.

Усе падарункі ўжо дастаўлены хвосцікам. У сюжэце можна разам з намі адправіцца ў прытулак і паглядзець, як выконваюцца жаданні.

З belbet мары маюць уласцівасці спраўджвацца! Гуляй і ўвасабляй свае ў рэальнасць!