РУП “Беларускія латарэі” паведамляе, што 01 жніўня 2024 года спыняецца рэалізацыя білетаў мясцовай імгненнай латарэі “Славянка” серыі МД-4.
Выйгрышныя латарэйныя білеты прымаюцца да аплаты на працягу шасці месяцаў з дня аб’яўлення аб спыненні рэалізацыі серыі латарэйных білетаў.
Апошні дзень выплаты выйгрышаў па дадзенай латарэі – 01 лютага 2025 года.
Латарэя з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, імгненнай і праводзіцца шляхам рэалізацыі (набыцця) латарэйных білетаў.
Заснавальнікам латарэі З’яўляецца Віцебскі абласны выканаўчы камітэт (далей – заснавальнік).
Арганізатарам латарэі з’яўляецца рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Беларускія латарэі» (далей – арганізатар).
Месцазнаходжанне: 220070, горад Мінск, вуліца Будзёнага, 10.
Латарэя праводзіцца ў мэтах атрымання дадатковых сродкаў для фінансавання мерапрыемстваў па набыцці спартыўнага абсталявання і інвентара для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебскай вобласці.
Латарэя праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Прызавы фонд накладу латарэі фарміруецца ў памеры не менш за 45 працэнтаў і не больш за 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў выпуску.
Кошт квітка-2 рублі.
Галоўны выйгрыш-7000 рублёў!