Латарэя "Ваш шанец" - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Латарэя “Ваш шанец”

Латарэя з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, імгненнай.

Заснавальнікам выступае Гомельскі абласны выканаўчы камітэт. 

Латарэя «Ваш шанец» праводзіцца ў мэтах атрымання сродкаў для фінансавання мерапрыемстваў:

  • па набыцці спартыўнага абсталявання і інвентара для агульнаадукацыйных школ сістэмы адукацыі Гомельскай вобласці, а таксама ўстаноў, падведамных упраўленню фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта;
  • па набыцці ўпраўленнем фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта спартыўнай формы і спартыўнага інвентару для арганізацыі правядзення штогадовых абласных спартакіяд;
  • па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы (у тым ліку набыцці спартыўнага абсталявання і інвентару) дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў для дзяцей -сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і сацыяльна-педагагічных цэнтраў, размешчаных і функцыянуючых на тэрыторыі Гомельскай вобласці; вобласці.

Латарэя праводзіцца на тэрыторыі Гомельскай, Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Асноўныя палажэнні правіл гульні ўказваюцца на адваротным баку латарэйнага білета.

Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш за 45 працэнтаў і не больш за 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў выпуску.  

Імгненная латарэя «Ваш шанец» (МД-8)

Чарговая серыя латарэі ўжо ў продажы. 

Вы можаце сабраць калекцыю фота мілых хатніх жывёл і выйграць да 1000 рублёў, уключна. 

Кошт білета 1,5 рублёў.

Імгненная латарэя «ВАШ ШАНЕЦ » Спартыўныя аўтамабілі (МД-8)

Серыя латарэі ўжо ў продажы. 

Збірайце калекцыю спартовых аўта і ўдзельнічайце ў гонках за выйгрышы да  15000 рублёў , улучна. 

Кошт білета 3 рублёў.