РУП “Беларускія латарэі” паведамляе, што 01 жніўня 2024 года спыняецца рэалізацыя білетаў мясцовай імгненнай латарэі “Звездочет” серыі МД-4. Выйгрышныя білеты прымаюцца да аплаты на працягу шасці месяцаў з дня спынення рэалізацыі серыі латарэйных білетаў. Апошні дзень выплаты выйгрышаў па дадзенай латарэі – 01 лютага 2025 года.
Латарэя з’яўляецца пасіўнай, імгненнай, мясцовай, якая праводзіцца шляхам рэалізацыі (набыцця) латарэйнага білета.
Заснавальнікам латарэі з’яўляецца Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт (далей – заснавальнік).
Арганізатарам латарэі з’яўляецца рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Беларускія латарэі” (далей – арганізатар).
Месцазнаходжанне: 220070, г. Мінск, вул. Будзёнага, 10.
Мэта латарэі: атрыманне сродкаў на фінансаванне расходаў па набыцці спартыўнага абсталявання і інвентару, спартыўнага адзення і абутку спецыяльнага прызначэння для спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў, падведамных аддзелу спорту і турызму Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, а таксама на іншыя мэты, якія вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Латарэя праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў выпуску.
Кошт квітка – 2 рублі.
Галоўны выйгрыш – 7000 рублёў!