Латарэя «Белавежская пушча» з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, імгненнай, праводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Заснавальнік латарэі — Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.
Мэтай правядзення латарэі з’яўляецца атрыманне дадатковых грашовых сродкаў для будаўніцтва (рэканструкцыі) на тэрыторыі Брэсцкай вобласці фізкультурна-спартыўных збудаванняў, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў, арганізацый аховы здароўя, устаноў адукацыі, аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама на іншыя мэты. , якiя вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя палажэнні правіл гульні ўказваюцца на адваротным баку латарэйнага білета.
Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў выпуску.
Серыя «Спартыўны рэсурс Беларусі» (МД-7)
Новая серыя імгненнай латарэі прысвечана маладым перспектыўным спартсменам Брэстчыны!
Кожны білет новай серыі пазнаёміць Вас з адным з маладых атлетаў, а таксама дасць магчымасць выйграць грашовыя выйгрышы.
Галоўны выйгрыш — 10 000 рублёў!
Кошт білета 3 руб.
Серыя «Брэсту 1000 гадоў» (МДВ-6)
Серыя імгненнай латарэі прысвечана культурным аб’ектам БРЭСТА!
Кожны білет новай серыі пазнаёміць Вас з адным з найцікавейшых месцаў 1000-гадовага Брэста, а таксама дасць магчымасць выйграць грашовыя выйгрышы.
Галоўны выйгрыш — НОВАЯ КВАТЭРА!!!! у г. Брэсце!
Кошт білета 3 руб.
РУП “Беларускія латарэі” паведамляе, што 29 жніўня 2024 года спыняецца рэалізацыя білетаў мясцовай імгненнай латарэі “Белавежская пушча” серыі МДВ-5.
Выйгрышныя білеты прымаюцца да аплаты на працягу шасці месяцаў з дня спынення рэалізацыі серыі латарэйных білетаў.
Апошні дзень выплаты выйгрышаў па дадзенай латарэі – 29 лютага 2025 года.