22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай прысвяцяць найбліжэйшы год супрацоўніцтву ў навуцы, тэхналогіях і інавацыях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў 22 жніўня на сустрэчы з прэм’ерам Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Сёння мы даем старт Году супрацоўніцтва ў сферы навукі, тэхналогій і інавацый (2024-2025 гады). Перакананы, яго вынікі стануць дарожнай картай для нашых урадаў па развіццю супрацоўніцтва ў самых перадавых галінах”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.