27 студзеня, Мінск / Кар. БЕЛТА /. Аляксандр Лукашэнка перамагае на выбарах Прэзідэнта Беларусі, набраўшы 5136293 галасы выбаршчыкаў, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
За кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пададзена наступная колькасць галасоў выбаршчыкаў:
Гайдукевіч Алег Сяргеевіч – 119 272 галасы выбаршчыкаў, або 2,02%;
Канапацкая Ганна Анатольеўна – 109 760 галасоў выбаршчыкаў, або 1,86%;
Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч – 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, або 86,82%;
Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч – 189 740 галасоў выбаршчыкаў, або 3,21%;
Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч – 102 789 галасоў выбаршчыкаў, або 1,74%;
Супраць усіх кандыдатаў прагаласавала 213 277 выбаршчыкаў, ці 3,60%.
“Такім чынам, найбольшая колькасць галасоў аддадзена за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку”, — адзначыў Ігар Карпенка.