Лукашэнка: беларускія дзяржсімвалы натхнёныя ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Лукашэнка: беларускія дзяржсімвалы натхнёныя ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя

12 траўня, Менск / Кар. БЕЛТА /. Беларускія дзяржаўныя сімвалы натхнёныя ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Мінску на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання дзяржаўных сімвалаў у Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што ў пераходныя эпохі людзі часта адмаўляюцца ад сімвалаў, якія выказвалі ідэі і каштоўнасці ранейшага сацыяльна-палітычнага ладу. “Але гэта быў не наш шлях. Мы беражліва захоўваем сувязь пакаленняў, працягваем традыцыі нашых продкаў, ганарымся сваёй гісторыяй. У ёй нямала гераічных старонак. Мы ніколі не вілялі, не змянялі той лініі, якую праводзім сёння. Мы і тады, і зараз верныя традыцыям мінулага. Асабліва ганарымся тым, што дзяржаўныя сімвалы Беларусі ўвасабляюць бяспрыкладную сілу духу і ўклад нашага народа ў Вялікую Перамогу над карычневай чумой. Таксама ў іх – працоўны подзвіг нашых бацькоў і дзядоў, якія зноўку адбудавалі рэспубліку на прынцыпах сацыяльнай роўнасці і справядлівасці», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сучасныя дзяржаўныя флаг, герб і гімн таксама з’яўляюцца сімваламі спартыўных, творчых і працоўных перамог у гісторыі суверэннай Беларусі.
Флаг Беларусі ўзнімаўся вучонымі-палярнікамі ў Антарктыдзе, дэсантнікамі — на Паўночным полюсе, альпіністамі — на Эверэсце.

Тройчы гэты сцяг пабываў у космасе. Спачатку з нашым земляком Алегам Навіцкім. І зусім нядаўна – з першым беларускім касманаўтам – Героем Беларусі  Марынай Васілеўскай », – адзначыў Прэзідэнт.

«Сёння сімволіка не толькі аб’ядноўвае, але і выступае крыніцай упэўненасці і ўнутранай сілы. Нашы герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёныя ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднага народаўладдзя», – заявіў беларускі лідэр.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў розных сферах дзяржаўныя сімвалы сталі часткай жыцця і здзяйсненняў беларускага народа. Напрыклад, хутка ў школах пройдуць урачыстыя лінейкі – пад гукі гімна дзесяткі тысяч выпускнікоў зробяць першыя крокі ў самастойнае жыццё. У аграрыяў завяршылася пасяўная, а наперадзе – уборачная кампанія, падчас якой на палі выйдуць тысячы беларускіх камбайнаў. Пад родным сцягам аграрыі зробяць свой працоўны подзвіг. Сотні пар рыхтуюцца ўступіць у законны шлюб – гербавая пячатка змацуе клятвы кахання і вернасці новых сем’яў.


Усё часцей беларускія герб і флаг можна ўбачыць у вокнах жылых дамоў і аўтамабіляў. А 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці, у які ў бягучым годзе таксама будзе адзначацца 80-годдзе вызвалення Беларусі, мільёны суайчыннікаў напоўняць плошчы гарадоў і вёсак, каб праспяваць гімн разам.

“Людзі ганарацца тым, што яны сапраўдныя беларусы. Гэта і ёсць народнае адзінства. Адзінства, якое змацавана трывалай памяццю аб гераічным подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў у Вялікай Айчыннай вайне, патрыятызмам, стваральнай працай і імкненнем да міру. Адзінства, якое сімвалізуюць Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Адзінства, якое мы абавязаны захаваць, каб зберагчы сваю краіну. Таму што час абраў нас!» – падкрэсліў Прэзідэнт.-0-