16 красавіка, Мінск / Кар. БЕЛТА /. Харчовая бяспека Беларусі гарантавана, але шмат рэзерваў у сельскай гаспадарцы яшчэ не задзейнічана. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі нарады аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Нам трэба ўтрымаць краіну, нам – нашаму пакаленню. Паўтарайце вопыт: вопыту ў нас дастаткова, які трэба капіраваць і паўтараць», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Тое, што мы сёння сканцэнтраваліся тут на негатыве, не значыць, што ўсё кепска. Усё значна лепей, чым было. Людзі накормленыя – па прымальных цэнах. Вы бачыце, што мы разумнымі спрабуем трымаць кошты. Хтосьці вые, стогне, але тым не менш па прымальных коштах накормленыя і апранутыя. Харчовая бяспека ў нас забяспечана. Але, як казаў прамыслоўцам, скажу і вам: гэтага мала. Вашу прадукцыю мы можам заўжды прадаць. Насельніцтва ў свеце расце, галадоўнікаў мільёны. Калі паварушыцца, нашу прадукцыю купяць», – заявіў Прэзідэнт.
“Упрагайцеся і працуйце”. Лукашэнка назваў стратэгічную мэту ў сельскай гаспадарцы
Ён падкрэсліў, што сёлета сельская гаспадарка абавязана вырабіць малака, мяса, яек, гародніны, садавіны і іншай прадукцыі пад поўную патрэбнасць краіны. «Гэта асноўная ваша задача, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – І разбярыцеся, дзе стабілізацыйныя фонды, у якім аб’ёме яблык, груша і іншае павінны быць сканцэнтраваныя. Мы не павінны марнаваць валюту на закупку яблыка – польскага ці яшчэ нейкага. Санкцыі санкцыямі, а пруць яны сюды гэтую прадукцыю, а мы валюту ім аддаём».
Аляксандр Лукашэнка чарговы раз звярнуў увагу на праблему пасрэдніцтва пры арганізацыі закупак, ці то насенне, корм, ці тэхніка. «Не дай бог Камітэт дзяржкантролю даложыць, што вы не самі гэта закупляеце, а вам нейкія пасрэдніцкія структуры прывозяць, – папярэдзіў ён. – Цэнтралізуйце. І калі хтосьці (мы ж не можам забараніць) ніжэй за ваш кошт прывязе і прапануе, мы з задавальненнем у іх купім».
Закрануў Прэзідэнт і развіццё ў краіне фермерства. Ён нагадаў, што раней гэта пытанне было не вельмі актуальным для Беларусі: перш за ўсё неабходна было выратаваць сельскую гаспадарку, а не парэзаць зямлю і раздаць па кавалках. Цяпер час ужо другі.
«Калі да вас прыватнік заможны звярнуўся і хоча ў Віцебскай вобласці ці Магілёўскай узяць калгасы нейкія ці калгас цалкам, – аддайце. І сяляне на нас ужо сёння не павінны крыўдзіцца. 25 гадоў таму гэты фактар быў, я яго улічваў. Калі б мы пачалі ўсё гэта раздаваць, у нас была б аграрная рэвалюцыя. Сёння прыватнік сябе зарэкамендаваў. І калі ёсць талковыя прыватнікі, якія гатовы працаваць, паспрабуйце. Няхай два-тры гады папрацуюць у арэндзе, як мы ў Віцебскай вобласці зрабілі – дзве гаспадаркі аддалі. Я адным вокам назіраю: нібы стараецца, хоча нешта зрабіць, грошы недзе на баку зарабляе і ўкладае туды. Такім фермерам дарагая», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Як і на нядаўняй нарадзе па прамысловасці, асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на недапушчальнасць карупцыйных праяў: «Я вас прашу, мужыкі, не рабіце гэтага. Я заўсёды кажу: лепей бедным на волі, чым багатым у турме. Таму я і кажу, што ніякіх не павінна быць у вас пасярэднікаў, вы самі павінны кантраляваць закупы і продажы».
Паабяцаў Прэзідэнт таксама вывучыць праблему з жыллём у вёсцы, паколькі тут часам могуць здарацца перакосы. «Мы праграмы гэтыя адкарэктуем, асабліва ў наступным годзе. Нам трэба за гэты год вывучыць праблему. Каб не атрымалася так, што 6 тысячаў дамоў вольных засяліць не можам. Гавораць, дайце нам пад жыллё грошы. Дык вы засяляйце тыя дамы, якія ёсць. Але адкарэктуем», – сказаў ён.
Адно з самых важных пытанняў, за якое ў Беларусі актыўна ўзяліся летась, – меліярацыя. Нявырашаных пытанняў яшчэ шмат. «Жудасна глядзець на асобныя часткі Беларусі. Мы запусцілі меліяраваныя плошчы да немагчымасці. Цяпер трэба штурмам за тры гады ўсё аднавіць. Але вельмі хацелася, каб вы хаця б на 10, 20, 100 гектарах у кожнай гаспадарцы правялі культуртэхнічныя работы, а мы ўжо на ўзроўні дзяржавы будзем весці аднаўленне меліяраваных зямель», – паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.
“Ёсць чым ганарыцца, але трэба рухацца далей”. Вось што патрабуе Лукашэнка ад сельскай гаспадаркі
Апошні раз, папярэдзіў кіраўнік дзяржавы, ён вяртаецца да працы раённых аграсэрвісаў. «Райаграсэрвісам быць. Гэта і дапамога слабым гаспадаркам, каб з-пад плота ўзяць тэхніку і з дзвюх адзінак ці трох адну зрабіць. Вы ў вобласці гэта робіце. Але гэта на базе раёна можна зрабіць. Гэта значыць, для былой раённай сельгастэхнікі заўсёды праца знойдзецца. Губіць нельга. Там ёсць хоць нейкая база», – адзначыў Прэзідэнт.
“Мы пабудавалі нямала сельскагаспадарчых комплексаў. Будзем лічыць, калі яны не ўкамплектаваны, гэта злачынства губернатара і старшыні райвыканкама. Нашто будавалі? Тут трэба прыняць рашэньне. Але комплексы павінны быць укамплектаваны», – запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
«Яшчэ раз: я не кажу, што дрэнна, але гэта не тое, што мусіць быць. І адчуваю, што можа быць кепска. Таму трэба ў патрэбны час узяцца за справу і дзейнічаць, каб нашым дзецям потым не напружвацца. Не думаю, што на гэтай нарадзе мы шмат вам новага сказалі, Амерыку адчынілі. Усе вы гэта цудоўна ведаеце і разумееце. Але лішні раз хачу вам сказаць, што не трэба нічога новага, давайце выдадзім вынік. Давайце, як мы ўмеем і ўмелі раней. Давайце гэтым шляхам пойдзем, і ў нас будзе вынік. А раўналежна, паволі і разумны трактар вам падгоняць да патрэбнага моманту. Калі нехта гатовы, будзем спецыяльна для вас тыражаваць гэты трактар, мы ўжо навучыліся яго рабіць, ён сябе нядрэнна паказаў. Але я думаю, што яшчэ стагоддзе не мінула механізатара на нашым традыцыйным трактары. Таму навядзіце парадак і гледзіце за дысцыплінай. Вы павінны быць прыкладам для ўсіх, каб на вас ніхто не паказаў пальцам. Трэба мабілізавацца», – падсумаваў беларускі лідэр.