7 кастрычніка, Мінск / Кар. БЕЛТА /. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
“Вашы глыбокае разуменне гістарычнай місіі Расіі, асабістая адказнасць за лёс народа і Айчыны сталі надзейным залогам умацавання яе дзяржаўнасці і суверэнітэту, нарошчвання сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу і міжнароднага аўтарытэту”, – гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць паслядоўную цвёрдую пазіцыю Уладзіміра Пуціна і яго прынцыповы настрой на далейшае развіццё беларуска-расійскіх адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства, якія садзейнічалі значнай актывізацыі эканамічнай інтэграцыі.
“Упэўнены, разам нам удасца адкрыць новыя гарызонты і намеціць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, якія адпавядаюць сучасным выклікам і забяспечваюць пашырэнне шматпланавых сувязей паміж нашымі краінамі”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну добрага здароўя і даўгалецця, шчасця і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці на карысць расійскага народа і Расіі.