Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях функцыянавання банкаўскага сектара - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях функцыянавання банкаўскага сектара

27 чэрвеня, Мінск / Кар. БЕЛТА /. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня сабраў  нараду  па пытаннях функцыянавання банкаўскага сектара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
«Вельмі коратка хацеў бы сёння з вамі абмеркаваць некалькі пытанняў функцыянавання банкаўскага сектара. Нацыянальны банк прапануе далейшае развіццё асобных банкаўскіх структур з улікам перспектыў супрацоўніцтва з патэнцыйнымі інвестарамі і знешнімі контрагентамі. Але перш чым вашыя прапановы ўхваліць, я хацеў бы пераканацца ў тым, што гэтыя падыходы будуць садзейнічаць вырашэнню агульнадзяржаўных задач. Дзяржава ў аснове ўсяго», – звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду.
 
Прэзідэнт падкрэсліў, што рэалізацыя прапаноў, якія ўносяцца, павінна пашырыць магчымасці банкаўскага сектара і дапамагчы развіццю айчынных прадпрыемстваў. «Валакіты быць не павінна. Я ўжо вам спачатку сказаў: для вас санкцыяў няма. У любой сітуацыі можна знайсці выхад са становішча», – перакананы кіраўнік дзяржавы.
 
«Больш дэталёва прасіў бы спыніцца на пытаннях правядзення трансмежавых разлікаў. У канцы сакавіка мы ўжо абмяркоўвалі гэтую тэму і дамовіліся, што там, дзе неабходна, будзем дапамагаць айчынным прадпрыемствам у правядзенні плацяжоў для замежных партнёраў і вяртанні ў краіну валютнай выручкі», – нагадаў Аляксандр Лукашэнка.