Новая гульня ў belbet - Дыскаманія! - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Новая гульня ў belbet – Дыскаманія!

Запрашаем цябе ў віртуальнае падарожжа ў часе! 

Злаві поспех у яркім танцы выйгрышных знакаў. Уладкуй сваю вечарынку з дыска-шарам і які пашыраецца танцпляцам.

Новая гульня  Дыскаманія  ад belbet перанясе цябе ў часы культавай музыкі, разняволеных танцаў, пышных парыкоў і стыльнага клёшу. Неон, вініл, музычныя аўтаматы, свабода, бесклапотнасць і драйв – усё гэта было тагачасным стылем. 

Прачуй эмоцыі запальнай дыскатэкі, гуляючы ў новую гульню Дыскаманія! Максімальны выйгрыш –  25 050 BYN.

ПРАВІЛЫ ГУЛЬНІ
Гульня працуе па механіцы all-ways. Выйгрыш выплачваецца за найлепшую камбінацыю аднолькавых сімвалаў, якія ідуць запар злева направа, пачынаючы з крайняга левага барабана. 


РАСШЫРЭННЕ БАРАБАНАЎ

Першапачатковы памер барабанаў складае 3 пазіцыі. У базавай гульні любыя барабаны могуць выпадковым чынам пашырэць яшчэ на 1-2 пазіцыі па-за залежнасцю ад памеру стаўкі. У Бясплатных Кручэннях некаторыя барабаны абавязкова пашырэць на выпадковую колькасць пазіцый. Больш памер барабанаў – вышэй шанец буйных выйгрышаў!

5 У шэраг

Выпадзенне камбінацыі з пяці аднолькавых сімвалаў на пяці барабанах прынясе табе дадатковы выйгрыш, паказаны на сімвале на апошнім барабане: Джэкпот і грашовыя выплаты ад 5 да 75 ставак.

Выгляд і велічыня выйгрышу паказваюцца на знаку з выйгрышнай пяцёркі на апошнім барабане. У выпадку адначасовага выпадзення некалькіх выйгрышных пяцёрак аднаго і таго ж сімвала дадатковы выйгрыш прысуджаецца толькі адзін раз.

СІМВАЛ WILD

Прысутнічае на стужках барабанаў 2, 3 і 4 у базавай гульні і ў Бясплатных Кручэннях. Замяняе ўсе знакі, акрамя сімвала SCATTER. Сімвал WILD таксама ўдзельнічае ў фармаванні выйгрышных пяцёрак.

СІМВАЛ SCATTER

Прысутнічае на стужках барабанаў 1, 3 і 5 у базавай гульні і на стужках барабанаў 1 і 5 у Бясплатных Кручэннях. У базавай гульні выпадзенне 3 сімвалаў SCATTER запускае бясплатныя кручэнні ў колькасці, паказаным на сімвале SCATTER на апошнім барабане. У бясплатных кручэннях выпадзенне 2 сімвалаў SCATTER дадае бясплатныя кручэнні ў колькасці, паказаным на сімвале SCATTER на апошнім барабане.

БЯСПЛАТНЫЯ РУЧЭННІ

Бясплатныя Кручэнні адбываюцца па правілах базавай гульні. У бясплатных кручэннях памер барабанаў вызначаецца выпадковым чынам падчас першага кручэння і застаецца нязменным на працягу ўсяго раўнда бясплатных кручэнняў.

Для гульцоў з GOLD Статусам гульня ўжо даступная. А ўсе гульцы змогуць выпрабаваць поспех з 3 лістапада.
Гуляй у belbet – стварай гісторыі сваіх перамог!