Разыгралі 25.000 BYN у сярэдзіне лета! - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Разыгралі 25.000 BYN у сярэдзіне лета!

Палова лета праляцела, але гэта зусім не нагода сумаваць. Нашым гульцам гэты час сапраўды запомніцца вялікімі выйгрышамі!

У 81 тыражы латарэі То!Лато мы разыгралі 5 буйных прызоў: па 5.000 BYN адпраўляюцца да шчасліўчыкаў, якія набылі свае білеты ў Магілёве, Гродне, Смалявічах і на нашым сайце.

Выйгрышы ўжо паляцелі да сваіх шчасліўчыкаў, таму хутчэй бяжы  правяраць білецікі !

Мы працягваем радаваць нашых гульцоў і падрыхтавалі 10 прызоў па 2.000 BYN у 82 тыражы То!Лато. За гэта сапраўды варта пазмагацца, бо пераможцаў будзе шмат, а ты можаш стаць адным з іх. І памятай: шанцы на поспех павялічваюцца, калі  купіць не адзін, а адразу некалькі квіткоў .

Дапоўні сваю формулу шчасця буйным выйгрышам у латарэю То!Лато!