У нас для вас добрыя навіны!
Са 161 тыражу латарэі То!Лато мы змянілі правілы розыгрышу Джэкпот — а ён ужо больш за 335 000 BYN! Усё для таго, каб вы маглі выйграваць часцей і лягчэй!
Цяпер Джэкпот разыгрываецца не на 55-м, а на 8-м ходу. Для таго, каб выйграць гэтую велізарную суму, вам трэба да 8-га ходу ўключна закрэсліць усе лікі ў адным радку квіточка. Білетык, які выйграў Джэкпот, становіцца таксама пераможцам 1-га тура – і атрымлівае яго грашовы прыз, і, вядома, гуляе далей!
Сёння Джэкпот латарэі То!Лато не быў разыграны – ён чакае вас у новых тыражах.
Буйны прыз 161 тыражу ў 4 000 BYN адправіўся шчасліўчыку з Брэста, яшчэ два такія прызы пароўну падзялілі паміж сабой чатыры шчасліўчыкі — з Мінска, Брэста і з сайта toloto.by , кожнаму дасталася па 2 000 BYN.
Памятайце, што ў 166 тыражы да 23 лютага мы разыграем А-А-АЎТАМАБІЛЬ — новенькі Geely Emgrand?! ТОЙ САМЫ шчаслівы білецік ужо ў продажы і чакае менавіта цябе!