30 красавіка, Касцюковічы / Кар. БЕЛТА /. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкараняць безгаспадарлівасць на зямлі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 30 красавіка пры азнаямленні з ходам веснавых палявых работ у Філіяле нумар 1 “Цэмагра” Беларускага цэментнага завода ў Касцюковіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў краіне зараз актыўна займаюцца меліярацыяй. Прэзідэнт падкрэсліў, што і самі гаспадаркі павінны падключацца да культуртэхнічных работ, але іх трэба зацікавіць у гэтай рабоце, а затраты кампенсаваць. “Падумайце, як гэта зрабіць”, – даручыў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць навядзення парадку на зямлі. Прэзідэнт яшчэ раней даручаў вырашыць праблему са старымі, якія не выкарыстоўваюцца цяпер будынкамі былых ферм. Гэтыя аб’екты, як падкрэсліваў Аляксандр Лукашэнка, не павінны быць “помнікамі безгаспадарлівасці”, а вызваленыя землі неабходна выкарыстоўваць пад патрэбы сельскай гаспадаркі.
У час цяперашняй паездкі Прэзідэнт зноў вярнуўся да гэтага пытання, даручыўшы ўбраць закінутыя будынкі ферм і іншыя падобныя пабудовы, а землі ўзараць. «Трэба падключыць МНС і вайскоўцаў, – запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. – У нас вельмі шмат безгаспадарлівасці на зямлі. Значыць, трэба мабілізоўвацца».-0-