У 15 тыражы пераможцаў і прызоў было шмат! - РУП «Белорусские лотереи»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

У 15 тыражы пераможцаў і прызоў было шмат!

У То!Лато 9 красавіка разыгралі 15-ты тыраж латарэі і 6 прызоў па 5 000 рублёў! Суперпрыз 150 000 рублёў чакае вас у наступным тыражы. 

Госцем студыі на гэты раз стала  Аляксандра Кавальчук з Гомеля : яна выйграла ў 7 тыражы То!Лота 10 000 рублёў. Шчаслівая пераможца ўжо здзейсніла мары сваёй сям’і: каханаму зяцю купіла гумовую лодку, а для сябе з мужам абнавіла машыну.

У 15-м тыражы тры з чатырох прызоў асноўнага розыгрышу па 5 000 рублёў таксама дасталіся менавіта жыхарам Гомеля! Яшчэ адзін буйны выйгрыш на гэты раз з’едзе ў Барысаў.

2 прыза па 5 000 рублёў падзялілі паміж гульцамі То!Лато, у квітках якіх апынуліся ўсе 4 нумары шароў, якія не выпалі з лататрона падчас розыгрышу, — гэта нумары 9, 22, 51, 54. 

10 000 рублёў паміж сабой падзеляць 300 пераможцаў, кожны шчасліўчык атрымае па 33,33 рублі. Хутчэй за правярайце свае квіточкі: можа, і вам павезла?

Як атрымаць грашовыя прызы, можна даведацца  тут . Выйгрышы па электронных білетах хутка будуць на картах пераможцаў.

Гуляйце, выйгравайце, будзьце ў  камандзе пераможцаў То!Лато !