У РУП "Беларускія латарэі" прайшоў адзіны дзень інфармавання - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

У РУП “Беларускія латарэі” прайшоў адзіны дзень інфармавання

Сёння у РУП “Беларускія латарэі” прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас”.

Асноўным спікерам мерапрыемства стала Дзергач Наталля Сяргееўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

На сустрэчы з калектывам прадпрыемства Наталля Сяргееўна расказала аб дасягненнях рэспублікі за гады станаўлення дзяржаўнасці, завастрыўшы асаблівую ўвагу на дасягненнях у эканоміцы і ў ахове здароўя.
У час размовы таксама была закранута тэма дэмаграфічнай бяспекі, рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва, здаровага ладу жыцця.

Напрыканцы сустрэчы Наталля Сяргееўна выказала ўпэўненасць, што нам удасца захаваць і прымножыць усё тое, што было зроблена за гады незалежнасці, зрабіўшы правільны выбар у будучай электаральнай кампаніі 2025 года.