У 116 святочным тыражы латарэі То!Лато да 8 Сакавіка разыгралі больш за 110 000 BYN! 45 000 з іх – трыма буйнымі прызамі па 5000, 10 000 і 30 000 BYN.
5000 BYN падзялілі паміж сабой два квіткі, набытыя на сайце toloto.by , — іх уладальнікам адправіліся па 2500 BYN.
10 000 BYN дасталіся шчасліўчыку, які набыў папяровы білецік у Менску.
Ну а багацей на 30 000 BYN проста ў прамым эфіры стаў яшчэ адзін шчасліўчык, які набыў выйгрышны білецік на сайце toloto.by !
Сёння мы гулялі да 86 ходу, пераможцаў было шмат! Хутчэй правярай свае білецікі і вер у поспех!
Шанцы выйграць у 117 тыражы ўжо тут — праз тыдзень разыграем 3 прызы па 5000 BYN. Няхай яны дастануцца табе!