Вясна квітнее і выйгрышы нясе! - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Вясна квітнее і выйгрышы нясе!

З 9 па 15 траўня ўключна купляй па 10 квіткоў хуткай латарэі “Код удачы 5 з 28” КОЖНЫ ДЗЕНЬ — і апыніся ў розыгрышы 2 прызоў па 500 BYN! 

2 прызы па 500 BYN разыграем  на YouTube-канале То!Лато  ў 12:00 16 траўня. 

Каб кантраляваць свой удзел у акцыі, быць упэўненым, што выканаў усе ўмовы, бачыць свае шанцы і атрымліваць задавальненне ад працэсу, абавязкова заходзь у нашу “гульню ў гульні” на сайце!

Калі ты выканаеш умову акцыі, перад табой адкрыецца куфэрак! Гэта значыць, што ты дайшоў да мэты – і ўжо ў розыгрышы 2 прызоў па 500 BYN! Калі ты прапусціш дзень, ён застанецца на дарожцы шэрым і сумным – але не бяда, усё можна выправіць! Проста дакупіць сёння яшчэ і па 10 квіткоў за кожны прапушчаны дзень — і твой шанец на перамогу не згарыць.

Калі ты выйграеш, сума прыза будзе залічана на твой баланс: перамагаць у нашых акцыях стала яшчэ больш зручна! Папярэдзім: спачатку нам давядзецца гэтую суму заблакаваць для вываду, а табе — прынесці неабходныя для атрымання выйгрышу дакументы ў офіс “Беларускіх латарэй”. Як толькі ўсё будзе зроблена, ты можаш патраціць усе грошы на выкананне любой мары!