"Выкананне мары з belbet" - мы ажыццявілі першае жаданне - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

“Выкананне мары з belbet” – мы ажыццявілі першае жаданне

А мы пачынаем расказваць пра пераможцаў акцыі «Выкананне мары з belbet».

Нагадаем, што гэтым летам вы дасылалі нам свае самыя патаемныя жаданні. Нам прыйшла вялікая колькасць лістоў – 42 568. Менавіта вы выбіралі 5 запаветных жаданняў, якія выканала каманда belbet.

Адна з пераможцаў – Аксана з Быхава, якая набрала 1853 галасы. Яна падзялілася з намі сваёй гісторыяй.

–  Пра латарэю belbet даведалася абсалютна выпадкова, у яе гуляе мой муж. Ён расказаў мне пра акцыю, я зарэгістравалася і напісала ліст са сваім жаданнем.

Аксана хацела здзейсніць не сваё жаданне, а мару блізкага ёй чалавека: 

–  Гісторыя, якую я расказала, была пра маю любімую пляменніцу Таню. Ёй ужо 15 гадоў, і нажаль, 5 з іх яна правяла ў інвалідным крэсле. Я думаю, наўтбук палегчыць яе жыццё і дзякуючы гэтаму падарунку яна зможа дыстанцыйна навучацца.
Мая пляменніца Таня не ведала аб тым, што я ўдзельнічаю ў акцыі belbet, і для яе стала вялізным сюрпрызам навіна аб тым, што мы выйгралі. 

Аксана таксама брала ўдзел у выбары пераможцаў акцыі:

–  Я галасавала за шматлікіх удзельнікаў, якія дасылалі лісты. Усе жаданні былі годнымі, але я радая, што перамагло наша.

Дзяўчынка ўжо атрымала свой падарунак.

–  Мне вельмі спадабаўся ноўтбук. Дзякуй вам вялікі. Ён дапаможа мне ў далейшай вучобе і працы. Думаю звязаць сваё жыццё з дызайнам, запісацца на курсы. Цяпер маё жыццё стане прасцей.

Глядзі сюжэт аб тым, як споўнілася жаданне Аксаны і яе пляменніцы Тані.

Зусім хутка мы раскажам гісторыі іншых пераможцаў акцыі «Выкананне мары з belbet». Сачы за публікацыямі і радуйся разам з нашымі шчасліўчыкамі!