15 снежня ў Нацыянальным парку “Белавежская пушча” дадзены старт навагодняй дабрачыннай акцыі “НАШЫ ДЗЕЦІ”!

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык адзначыў, што свята прыйдзе ў рэгіёне да кожнага дзіцяці. “Мы абавязкова сустрэнемся і з тымі дзецьмі, якія па стане здароўя знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя. Усе мерапрыемствы ў нас распісаны. І сёння мы пачынаем наведваць дзяцей і дарыць ім цяпло і, вядома ж, падарункі, якія ўжо падрыхтаваны для іх. Акцыя “Нашы дзеці” настолькі маштабная, практычна ўсе прамысловыя прадпрыемствы як прыватнай, так і дзяржаўнай формы ўласнасці прымаюць у ёй актыўны ўдзел. Нашы хлопцы паедуць на галоўную ёлку ў Мінск. Такая ж ёлка, толькі абласная, пройдзе ў нас. Старт акцыі сёння далі 350 нашых хлопчыкаў і дзяўчынак, ім мы ўручылі падарункі ад Брэсцкага выканаўчага камітэта. Добрую справу робім», – падкрэсліў ён.

Маёнтак нашага Дзеда Мароза наведалі хлопцы з Брэста, Брэсцкага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Пружанскага, Кобрынскага раёнаў, 30 дзяцей-інвалідаў са спецыяльных школ-інтэрнатаў Брэсцкай вобласці і 20 выхаванцаў спартыўнага клуба “Дынама”.
Дзеці акунуліся ў чароўную атмасферу навагодніх свят, пагутарылі з Дзедам Марозам, а таксама прагуляліся па яго казачным маёнтку.
Разныя сані для беларускага Дзеда Мароза вырабілі пінскія майстры
Запусцілі штогадовы марафон дабра і на Кастрычніцкай плошчы ля Палаца Рэспублікі ў Менску. Тут юныя мінчане запалілі галоўную ёлку краіны.

Андрэй Стрыгельскі: наша галоўная задача – падарыць дзецям свята
Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму: «Новы год і Каляды – самыя доўгачаканыя сьвяты ў дзяцей і ў дарослых. Традыцыйна напярэдадні зімовых урачыстасцей праходзіць акцыя “Нашы дзеці”. За кошт бюджэту закуплена больш за 54 тысячы падарункаў для юных мінчан. Вядома, асаблівую ўвагу мы нададзім дзецям-сіротам, якія жывуць у дзіцячых дамах сямейнага тыпу, сацыяльных прытулках, а таксама знаходзяцца на лячэнні ў стацыянарах, бальніцах. Наша мэта – каб ніводнае дзіця не засталося без увагі».