Выстава дасягненняў "Мая Беларусь" запрашае наведвальнікаў у Мінскі міжнародны выставачны цэнтр. - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Выстава дасягненняў “Мая Беларусь” запрашае наведвальнікаў у Мінскі міжнародны выставачны цэнтр.

Выстава дасягненняў “Мая Беларусь” сёння расчыніла свае дзверы ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Пачынаючы з 12:00 магчымасць наведаць выставу даецца ўсім жадаючым. Экспазіцыя працягнецца больш за два месяцы — да 23 лютага.

Краіна ўмее здзіўляць!

Лейтматывам выставы выступае вобраз сучаснай, камфортнай і накіраванай у будучыню Беларусі з перадавымі тэхналогіямі. Ва ўсіх экспазіцыях адлюстравана разнастайнасць дасягненняў нашай краіны. Без сумневу, беларусам ёсць чым ганарыцца і што паказаць. У новай канцэпцыі выстава стала яшчэ больш інтэрактыўнай і яскравай.

Аглядная экскурсія займае каля 20 – 30 хвілін. Але, паверце, вы захочаце вярнуцца да шматлікіх стэндаў не адзін раз. Цэнтральнае месца ў галерэі адведзена галоўнай фотазоне выставы ў выглядзе мапы Беларусі са знакавымі аб’ектамі, якія ўзведзены або прайшлі рэканструкцыю за гады незалежнасці краіны. Ад кожнай вобласці і Мінска тут можна ўбачыць па дзесяць аб’ектаў, выявы якіх створаны мастаком уручную.

Ёсць і зона зваротнай сувязі ў выглядзе вялізнага дуба, які сімвалізуе сілу духу і адзінства беларусаў, старажытныя карані нашага народа, вернасць традыцыям і энергію роднай зямлі. Пасля агляду выставы тут можна пакінуць запіс аб сваіх уражаннях.

А побач – інтэрактыўная інсталяцыя аб беларускім лесе, дзе можна прайсці праз усе поры года, адчуць яго водар, натхніцца прыгажосцю і зарадзіцца сілай.

У першай дэманстрацыйнай зале размешчаны восем тэматычных блокаў, прысвечаных ключавым галінам эканомікі Беларусі з упорам на перадавыя рашэнні і інавацыйныя тэхналогіі.

Блок “Энергія для жыцця” прысвечаны электраэнергетыцы, гібрыдным тэхналогіям і мірнаму атаму. Тут наведвальнікі даведаюцца аб інавацыйных тэхналогіях у беларускай энергетыцы, а таксама цікавыя факты аб Беларускай АЭС і іншых ключавых энергетычных аб’ектах.

Блок архітэктуры, будаўніцтва і развіцця інфраструктуры «Фундамент трываласці» дазволіць стаць сведкам трансфармацыі архітэктурнага і горадабудаўнічага патэнцыялу краіны – ад мінулага да будучыні. У сваю чаргу “Спартыўны Алімп” – блок спорту і фізкультуры – дасць магчымасць паспрабаваць сябе ў розных відах спорту і спартыўных забаўках, у тым ліку створаных пры дапамозе інавацыйных тэхналогій (настольны тэніс з робатам, лазерны цір).

Наступная экспазіцыя “Тэхналогіі бяспекі” — блок ваенна-прамысловага комплексу і сілавых структур, у якім прадстаўлены ўзоры беларускага ўзбраення і трэніровачныя сістэмы ў інтэрактыўным фармаце. А блок “Разумнае земляробства” аграпрамысловага комплексу і біятэхналогій дэманструе дасягненні сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці нашай краіны, расказвае пра геаграфію вытворчасцей, а таксама пра самыя смачныя беларускія прадукты.

Яшчэ адзін блок – “Навука і інавацыі” – паказвае касмічныя і інавацыйныя тэхналогіі. Тут дэманструюцца найноўшыя навуковыя дасягненні ў гістарычным кантэксце – ад старажытнасці да сучаснасці. “Прагрэсіўная медыцына” — блок аб дасягненнях і распрацоўках сучаснай беларускай медыцыны, тэхналагічным аснашчэнні ўстаноў аховы здароўя. Тут можна пазнаёміцца ​​з праграмным забеспячэннем для “Разумнай аперацыйнай”, “Разумнай рэанімацыі”, перадавымі тэхналогіямі ў транспланталогіі.

Завяршальная экспазіцыя першай выставачнай залы – “Рухавік эканомікі”. Гэта блок прамысловасьці, інвестыцыйных праектаў і эканамічнага развіцця. Тут прадастаўлена магчымасць прасачыць увесь тэхналагічны ланцужок ад прыроднай сыравіны да гатовага вырабу ў розных галінах прамысловасці: лёгкай, дрэваапрацоўчай, нафтаперапрацоўчай, машынабудаванні.

Экспазіцыя другой выставачнай залы прысвечана прыроднаму, турыстычнаму патэнцыялу і гісторыка-культурнай спадчыне нашай краіны.

Лакацыя «Прыродная спадчына», размешчаная тут, распавядае пра ўнікальныя прыродныя ландшафты, флору і фауну Беларусі, пра экалагічны турызм і розныя фарматы адпачынку, знаёміць з нацыянальнымі паркамі, запаведнікамі, заказнікамі. Таксама тут яскрава прадстаўлены культурныя асаблівасці кожнай вобласці, якія дазволяць усім яшчэ больш даведацца пра Беларусь.

Крыніца:  сб. Беларусь сёння

Падрабязней:

сб. Беларусь сёння: “Тут адчуваецца веліч нашай краіны”: у Мінску запрацавала выстава дасягненняў “Мая Беларусь”

Тэлеканал “МІР”