Юрый Назараў: дзіцячыя мары і жаданні павінны выконвацца - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Юрый Назараў: дзіцячыя мары і жаданні павінны выконвацца

Дзіцячыя мары і жаданні павінны выконвацца. Для гэтага часам патрабуецца самае малое — увага і клопат. Такое меркаванне выказаў Кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусь Юрый Назараў, падтрымаўшы акцыю дабрачыннага праекта «Ёлка жаданняў», якая праводзіцца ў рамках навагодняй акцыі «Нашы дзеці». 

Пры наведванні экспазіцыі Брэсцкай вобласці на выставе дасягненняў «Мая Беларусь» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, Юрый Назараў далучыўся да дабрачыннага праекта Брэсцкай вобласці «Ёлка жаданняў», каб дапамагчы выканаць дзіцячае жаданне. Як і загадвала чацвёртакласніца з г.Брэста ў лісце Дзеду Марозу, вялікі зборнік казак братоў Грым зараз дапоўніць яе хатнюю бібліятэку. З улікам таго, што дзяўчынка расказала ў лісце Дзеду Марозу аб тым, што яна вельмі любіць жывёл і шмат чытае пра іх, Юрый Назараў дапоўніў сачыненні братоў Грым нядаўна выдадзеным фотаальбомам аб жывёлах і рэдкіх раслінах Бярэзінскага біясфернага запаведніка, які сёлета адзначыў свой 100-гадовы юбілей. Ну і без салодкага падарунка і шчырых, цёплых пажаданняў таксама не абышлося. 

Кіраўнік спраў Прэзідэнта пажадаў ёй, каб год быў, як любімая казка — чароўным, добрым і поўным цудаў, каб заўсёды было моцнае здароўе, усё ладзілася ў вучобе і творчасці, яркіх усмешак, верных сяброў і выканання самых запаветных жаданняў.

Таксама ад імя Кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава словы віншавання і падарункі атрымалі 130 выхаванцаў Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната. 

Па ўжо добрай традыцыі напярэдадні навагодніх свят Рудзенскую дапаможную школу-інтэрнат у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» наведалі дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Кудрэвіч разам з дырэктарам рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускія латарэі». Яны ўручылі дзецям каштоўныя падарункі і салодкія навагоднія наборы. 

Падрабязней пра школьнае свята тут:  gorka.by