Каманда Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заняла другое месца ў "Мінскай лыжні-2026" - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Каманда Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заняла другое месца ў “Мінскай лыжні-2026”

У суботу 7 сакавіка ў спартыўным комплексе “Раўбічы” на старт выйшлі тыя, каго часцей можна ўбачыць не на спартыўнай трасе, а ў кабінетах, на нарадах і дыпламатычных сустрэчах. Людзі, якія звыкнуліся працаваць з дакументамі, рашэннямі і дзяржаўнымі задачамі, на адзін дзень змянілі дзелавыя касцюмы на спартовую форму. Яны спаборнічалі ў біятлоннай эстафетнай гонцы зімовага спартыўнага свята “Мінская лыжня”. 

Каманда Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на чале з першым намеснікам Кіраўніка спраў Мікалаем Шкрэдам на старт выйшла ў першай групе каманды вышэйшых органаў улады.

Усяго за перамогу на лыжні змагаліся больш за шэсцьдзесят каманд. Асобна была таксама праведзена “снежная эстафета”, у якой прабеглі чароўныя ўдзельніцы свята. 

Перамогу ў эстафеце сярод каманд вышэйшых органаў улады атрымала каманда Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Каманда Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заваявала другое месца. 

Тройку прызёраў замкнуў квартэт Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.