
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці .
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята напоўнена шчырай любоўю да Радзімы, гонарам за яе гісторыю і дасягненні.
“Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня 1944 года – для нашага народа стаў сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму”, – гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Дзень Незалежнасці суверэнная краіна з удзячнасцю ўспамінае ўсіх, чый ратны і працоўны подзвіг абараніў права і магчымасць беларусаў жыць і гадаваць дзяцей на роднай зямлі, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень.
«Таму кожны з нас адчувае асаблівае пачуццё адказнасці перад памяццю продкаў за развіццё і лёс Айчыны, што ўвасабляецца ў канкрэтных справах і здзяйсненнях, імкненні зрабіць агульны дом утульным і бяспечным. Менавіта гэтыя непераходзячыя каштоўнасці аб’ядноўваюць, дапамагаюць нам разам ісці наперад, з’яўляюцца залогам поспеху і працвітання краіны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабра і шчасця пад мірным небам незалежнай Беларусі: “Са святам! З Днём Рэспублікі!»
Віншаванне Прэзідэнта з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Дарагія беларусы!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – святам, напоўненым шчырай любоўю да Радзімы, гонарам за яе гісторыю і дасягненні.
Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня 1944 года – для нашага народа стаў сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму.
Сёння суверэнная краіна з падзякай успамінае ўсіх, чый ратны і працоўны подзвіг абараніў права і магчымасць беларусаў жыць і гадаваць дзяцей на роднай зямлі, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень.
Таму кожны з нас адчувае асаблівае пачуццё адказнасці перад памяццю продкаў за развіццё і лёс Айчыны, што ўвасабляецца ў канкрэтных справах і здзяйсненнях, імкненні зрабіць агульны дом утульным і бяспечным. Менавіта гэтыя непераходзячыя каштоўнасці аб’ядноўваюць, дапамагаюць нам разам ісці наперад, з’яўляюцца залогам поспеху і працвітання краіны.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця пад мірным небам незалежнай Беларусі.
Са святам! З Днём Рэспублікі!
Аляксандр Лукашэнка.
