Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства

Юрый Назараў павіншаваў работнікаў сістэмы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя калегі, работнікі арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь! 

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з найважнейшым дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!

Гэтае свята – даніна павагі слаўнаму гістарычнаму мінуламу нашай Радзімы і сімвал веры ў яе вялікую будучыню. Нацыянальная згода, агульнасць мэт і салідарнасць беларускага народа ва ўсе часы служылі надзейнай апорай для развіцця дзяржавы і абароны яе інтарэсаў.

Работнікам сістэмы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь добра вядома, што згуртаванасць каманды, вернасць традыцыям і пераемнасць пакаленняў з’яўляюцца ключавымі ўмовамі для дасягнення любых маштабных мэт. Дзякуючы сумесным намаганням, высокай адказнасці і поўнай самааддачы выбранай справе наш шматтысячны калектыў паспяхова вырашае вельмі складаныя вытворчыя і стратэгічныя задачы, уносячы свой уклад у эканамічную стабільнасць і працвітанне роднай і любімай Беларусі.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, стабільнасці, прафесійнага даўгалецця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях. Няхай гэты святочны дзень натхняе на новыя дасягненні, а ў вашых дамах заўсёды пануюць мір, утульнасць і дабрабыт!

Юрый Назараў,

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь