Хто злавіў зорку ўдачы? - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Хто злавіў зорку ўдачы?

У гэтую цудоўную вераснёўскую суботу ў 196 тыражы латарэі То!Лато мы разыгралі больш за 38 000 BYN — уяўляеце, як шмат шчаслівых пераможцаў з’явілася ў краіне?!

Давайце ж хутчэй раскажам, хто гэтай раніцай злавіў зорку ўдачы! Самы буйны прыз у  10 000 BYN  падзялілі пераможцы з  Лунінца і Мінска  – кожнаму паляцела па 5 000,  2 000 BYN  адправіліся ў  Дуброўна , ну а  1 000 BYN  таксама падзялілі адразу два гульцы – шчасліўчыкі з  Віцебска і Бабруйска ! Віншуем вас, сябры!

Хутчэй бяжы  правяраць білецік  – магчыма, менавіта на тваім балансе з’явілася прыемнае папаўненне!

Джэкпот – а ён складае ўжо амаль 4 800 BYN і працягвае расці! – на гэты раз не разыграны і можа дастацца менавіта табе ў наступным тыражы! Шанец на поспех вельмі вялікі – толькі сёлета мы разыгралі Джэкпот ужо 8 разоў!

Ну і час запасацца новымі шанцамі: у 197 тыражы латарэі То!Лато мы разыграем буйныя прызы да 15 000 BYN! Шчаслівыя білецікі ў продажы тут і зараз!