Хутка ў Мінску. «ІННОПРОМ. Беларусь» — міжнародны форум вялікіх магчымасцяў
Мінскі міжнародны выставачны цэнтр BELEXPO стане сусветным цэнтрам дзелавога і прамысловага дыялогу. Тут сустрэнуцца кампаніі і эксперты, інвестары і дзяржаўныя структуры, каб абмяняцца вопытам, абмеркаваць трэнды і запусціць новыя праекты. Удзельнікамі стануць кампаніі з Беларусі, Расіі, а таксама калектыўныя экспазіцыі расійскіх рэгіёнаў, якія прадставяць свой прамысловы патэнцыял.
Гасцей чакае:
• маштабная экспазіцыя прамысловага патэнцыялу; • насычаная дзелавая праграма; • новыя партнёрствы і кантракты; • сустрэчы з лідарамі галін.
Міжнародная прамысловая выстава «Іннапрам. Беларусь» адбудзецца з 29 верасня па 1 кастрычніка. Яна стане важнай стратэгічнай платформай для дэманстрацыі перадавых тэхналогій, абмеркавання пытанняў прамысловага супрацоўніцтва і ўстанаўлення новых дзелавых кантактаў паміж прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і іншых краін ЕАЭС.
Свае тэхналагічныя распрацоўкі і рашэнні прадэманструюць вядучыя беларускія кампаніі з розных напрамкаў прамысловасці: «Амкадор», БелАЗ, МАЗ, БМЗ, «Гомсельмаш», «Планар», «Белпрампраект», а таксама прадстаўнікі профільных міністэрстваў і арганізацый.
Сярод буйных удзельнікаў з Расіі — кампаніі 1С, СМК, ММК, «Паліпласт», «Ростэх», «Нацпраектбуд», НАМІ, ТМХ, «Авангард», «АўтаВАЗ», «Палёма» і іншыя. Акрамя таго, чакаюцца рэгіянальныя экспазіцыі: так, наяўнасць сваіх стэндаў пацвердзілі Масква, Санкт-Пецярбург, Рэспубліка Татарстан, Тульская, Кіраўская, Яраслаўская, Ульянаўская, Чалябінская вобласці і іншыя суб’екты.
Увогуле, на мінскім «Іннапраме» будзе прадстаўлена выставачная экспазіцыя шырокага спектра тэхналагічных рашэнняў — ад аўтамабільнай прамысловасці і авіябудавання да робататэхнікі і інавацыйных медыцынскіх распрацовак.