Латарэя “Мiласэрнасць” з’яўляецца рэспубліканскай, пасіўнай, тыражнай. Скарочаны назоў латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах — латарэя «Мiласэрнасць».
Латарэя праводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікам латарэі выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Мэтай правядзення латарэі з’яўляецца атрыманне дадатковых грашовых сродкаў на:
Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца не радзей як два разы на год. Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разыгрываюцца як грашовыя, так і маёмасныя выйгрышы.
Прызы латарэі «Міласэрнасць»: тавары для дома, грашовыя прызы .
Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.
Розыгрыш прызавога фонду – 45-га тыражу латарэі “Міласэрнасць” – 31 студзеня 2025 года.
Розыгрыш прызавога фонду – 46-га тыражу латарэі “Міласэрнасць” – 25 ліпеня 2025 года.