Лукашэнка 9 мая ў Маскве і Мінску прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Лукашэнка 9 мая ў Маскве і Мінску прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія пройдуць у Мінску і Маскве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў  прэс-службе  беларускага лідэра.

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію

Кіраўнік дзяржавы 8 мая накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе 9 мая на Краснай плошчы ў Маскве разам з замежнымі калегамі будзе прысутнічаць на Парадзе Перамогі. Парадным разлікам па маскоўскім бруку пройдуць і беларускія вайскоўцы.

Увечары таго ж дня ў беларускай сталіцы ля стэлы “Мінск горад-герой” Аляксандр Лукашэнка прыме ваенны парад з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.