
Пры падрыхтоўцы культурна-відовішчнага мерапрыемства “Тэхна-рэйв” у Белавежскай пушчы першапачаткова былі ўлічаны нормы прыродаахоўнага заканадаўства. Пра гэта паведамляе адміністрацыя дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Белавежская пушча”.

Выступленне музычных калектываў адбудзецца ў цэнтры рэкрэацыйнай зоны на турыстычным аб’екце парку “Маёнтак беларускага Дзеда Мароза”. Ён выдалены ад запаведнай зоны больш за на 1 км. Больш за тое, арганізатары тэхнічна прапрацавалі сістэму распаўсюджвання гуку такім чынам, каб ён быў накіраваны ў цэнтр пляцоўкі, на якой будзе праходзіць імпрэза. Удзел у ім арыентыровачна зможа прыняць не больш за 700 чалавек.
Нацыянальны парк “Белавежская пушча” ў сваёй дзейнасці кіруецца прынцыпамі захавання ўнікальных прыродных комплексаў, флоры, фауны і гісторыка-культурнай спадчыны тэрыторыі. Таксама з улікам навукова абгрунтаванай дапушчальнай рэкрэацыйнай нагрузкі і захаванні норм прыродаахоўнага заканадаўства нацыянальны парк актыўна развівае інфраструктуру падзейнага турызму і масавага адпачынку.
У прыватнасці, адміністрацыя парка пашырае сетку экалагічных і пазнавальных маршрутаў, арганізуе розныя фестывалі, тэматычныя святы, інтэрактыўныя праграмы і сезонныя мерапрыемствы. Гэта садзейнічае развіццю ўнутранага турызму, павелічэнню яго ўкладу як у эканоміку ўстановы, так і дзяржавы ў цэлым. Падзейны турызм дазваляе прыцягваць шырокі струмень наведвальнікаў, фармаваць вядомы брэнд тэрыторыі і развіваць яе без шкоды для прыродаахоўнай місіі.
У Нацыянальным парку запэўнілі, што пры правядзенні культурна-відовішчнага мерапрыемства “Тэхна-рэйв” будуць рэалізаваны ўсе неабходныя ўмовы па недапушчэнні шкоды прыродзе.
Мерапрыемства адбудзецца 18 красавіка і будзе прысвечана сучаснай электроннай музыцы.