Праект “Тыдзень Прэзідэнта” – для тых, хто хоча ісці ў нагу з кіраўніком дзяржавы, быць у курсе самых актуальных заяў і рашэнняў беларускага лідэра.
Пачатак тыдня Аляксандр Лукашэнка правёў у Санкт-Пецярбургу, дзе прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады і нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.
У расійскай паўночнай сталіцы таксама прайшла асобная сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Пасля прыбыцця ў Мінск у кіраўніка дзяржавы былі разгледжаны кадравыя пытанні. Новыя кіраўнікі прызначаны ў Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт . Пасля назначэнняў у гэты ж дзень адбыўся даклад Аляксандру Лукашэнку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога. Абмяркоўвалі кадравыя пытанні, фарміраванне прэзідэнцкага графіка, ключавыя фінансавыя дакументы на наступны год.
Потым на тыдні адбыліся даклады кіраўнікоў сілавых ведамстваў – міністра абароны і старшыні КДБ.
Аляксандр Лукашэнка таксама прыняў удзел у навагоднім балі для моладзі. Маляўнічае мерапрыемства традыцыйна прайшло ў Палацы Незалежнасці.
У завяршэнне тыдня кіраўнік дзяржавы выйшаў на лёд “Алімпік-Арэны” ў захапляльным і напружаным матчы прэзідэнцкай лядовай дружыны супраць каманды Брэсцкай вобласці.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг важных дакументаў. Для дзяржзабудоўшчыкаў спрошчаны парадак узвядзення дамоў у вёсцы і іх падключэння да інжынерных сетак; зацверджана дзяржпраграма інавацыйнага развіцця да 2030 года.
Прэзідэнт павіншаваў хрысціян , якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што хрысціянскія каштоўнасці будуць і ў далейшым садзейнічаць захаванню міру і згоды ў грамадстве на карысць роднай Беларусі.
На тыдні сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі энергетычнай галіны. З гэтай нагоды ім было адрасавана прэзідэнцкае віншаванне .
Кіраўнік дзяржавы таксама павіншаваў калектывы двух прадпрыемстваў – Слуцкага цукрарафінаднага камбіната і Гомельскага хімзавода . Абодва яны адзначылі 60-годдзе.
З днём нараджэння Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.
ПІТЭРСКІЯ СУСТРЭЧЫ. Якое пытанне Лукашэнка паставіў рубам у ЕАЭС і што прэзідэнты рабілі ў Эрмітажы
Прэзідэнт 21-22 снежня наведаў з рабочым візітам Расійскую Федэрацыю, дзе ў Санкт-Пецярбургу прыняў удзел у саміце Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама ў нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў – удзельніц СНД. Падобныя пераднавагоднія сустрэчы лідараў краін у Санкт-Пецярбургу ўжо даўно сталі рэгулярнымі. Гэта магчымасць абмеркаваць тыя ці іншыя актуальныя пытанні, разам падвесці вынікі года.
Для Беларусі ж 2025 год, які завяршаецца, адметны старшынствам у Еўразійскім эканамічным саюзе. Мінск пастараўся прыўнесці ў яго работу новае дыханне і бачанне эканамічных працэсаў. “Беларускія ініцыятывы зыходзілі не з імгненнай кан’юнктуры і нацыянальных пераваг, а з доўгатэрміновых прыярытэтаў , актуальных для ўсіх дзяржаў-членаў”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У цэлым работа праведзена немалая, і гэта прызнаюць усе ўдзельнікі аб’яднання. Частка гэтых вынікаў у тым ліку сфарміравала парадак дня піцерскага саміту. Па выніках пасяджэння быў падпісаны план мерапрыемстваў (дарожная карта) па рэалізацыі дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года “Еўразійскі эканамічны шлях”. Гэта тое, што на форуме ў Мінску ў чэрвені гэтага Аляксандр Лукашэнка назваў планам дзеянняў “ЕАЭС 2.0”. “Вельмі важна, каб гэта грунтоўная дарожная карта ў рэчаіснасці дала нашаму саюзу арыенціры для руху наперад”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Сярод прынятых дакументаў таксама Канцэпцыя развіцця турызму. А яшчэ два міжнародныя дакументы — Пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Інданезіяй і Пагадненне аб старце перагавораў з Рэспублікай Узбекістан аб абмене інфармацыяй пры міжнародных перавозках.
Адзначым, што цяпер Узбекістан з’яўляецца назіральнікам пры ЕАЭС, а Прэзідэнт гэтай краіны Шаўкат Мірзіёеў – пастаянны ўдзельнік самітаў у рамках эканамічнага саюза. «Што граху ўтойваць, рады будзем бачыць Узбекістан з часам паўнапраўным членам ЕАЭС. Вы рухаецеся ў гэтым напрамку, многае робіце для гэтага. Пагадзіцеся, было б нядрэнна, калі б Узбекістан далучыўся да нашай сям’і. Будзем вам заўсёды рады», – сказаў Аляксандр Лукашэнка пасля выступу свайго ўзбекскага калегі.



Магчыма, не толькі Узбекістан, але і іншыя краіны ў перспектыве захочуць далучыцца да саюза. Але для гэтага ўжо дзейным членам ЕАЭС трэба ўсё ж такі дакладна ўстаць на рэйкі эканамічнай інтэграцыі, у поўнай меры рэалізуючы ўжо існуючыя дамоўленасці.
А пытанні ў гэтым плане ёсць, і Прэзідэнт Беларусі, будучы ў ролі старшынюючага на саміце, адкрыта звярнуў увагу на існуючыя недахопы: «Як бы мы тут ні гаварылі аб станоўчым, яны сапраўды ёсць. Мы пераглядаем базавыя дамоўленасці 2014 года, зафіксаваныя ў дамове аб саюзе. Пераносім тэрміны фармавання агульных энергетычных рынкаў, лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў, канстатуем негатоўнасць усіх краін далучыцца да адзінага фінансавага рынку».
Прэзідэнт звярнуў увагу, што да праблем з бесперашкодным перамяшчэннем тавараў ва ўзаемным гандлі дабаўляюцца новыя. «Аднабаковае закрыццё нацыянальных рынкаў ажыццяўляецца ўжо не толькі традыцыйнымі спосабамі, як гэта ў нас было раней – забарона ўвозу-вывазу або ліцэнзаванне. Для гэтага прыстасоўваюцца інструменты цыфравізацыі», – сказаў ён.
Кульгае таксама працэс стварэння і рэалізацыі сумесных праектаў і праграм, нягледзячы на тое, што само жыццё адкрывае новыя напрамкі. На жаль, шэраг найважнейшых пытанняў, якія пяць гадоў таму дамаўляліся вырашаць, так і застаюцца ў праекце. «Над планам мерапрыемстваў па выкананні дэкларацый да 2030 і 2045 гадоў працавалі з асцярогай – як бы не паглыбіцца ў гэтую інтэграцыю. Наспявае лагічнае пытанне: ці захоўваюць краіны ранейшую гатоўнасць дабівацца мэт, аб’яўленых пры падпісанні Дагавора аб ЕАЭС?» – паставіў пытанне Прэзідэнт Беларусі.





Аляксандр Лукашэнка заклікаў усіх партнёраў дзейнічаць з энтузіязмам у напрамку інтэграцыі. Ён таксама абазначыў неабходнасць выпрацаваць падыходы да выбудоўвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з трэцімі краінамі на будучую пяцігодку.
Магчыма, інтэграцыйным прыкладам і лакаматывам для іншых краін можа служыць супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, аб чым Аляксандр Лукашэнка сказаў на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Да пачатку саміту яны абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў у двухбаковым парадку дня.
Прэзідэнт на саміце адзначыў, што старшынства Беларусі прыпала на заканчэнне пяцігадовага цыкла развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. “Падводзячы вынікі рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, можна з упэўненасцю сказаць – ва ўмовах каласальнага знешняга націску на нашы краіны саюз не толькі захаваў, але і прымножыў сваё значэнне для ўмацавання эканамічнага патэнцыялу дзяржаў – удзельніц”, – заявіў ён.
Паводле ацэначных звестак, у 2020-2024 гадах ВУП ЕАЭС вырас на 11%, прамысловасць – на 15%, сельская гаспадарка – амаль на 10%. І ў 2025 годзе асноўныя эканамічныя паказчыкі ЕАЭС захоўваюць станоўчы трэнд.



Прэзідэнт Беларусі абазначыў ключавыя напрамкі работы ЕАЭС на бліжэйшыя пяць гадоў. Сярод іх індустрыяльны рост і тэхналагічнае развіццё, супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, умацаванне транспартна-лагістычнага патэнцыялу, эфектыўнае функцыянаванне ўнутранага рынку ЕАЭС, лічбавая трансфармацыя, развіццё міжнароднага вектара, напаўненне парадку дня ўзаемадзеяння ў саюзе пытаннямі гуманітарнай і сацыяльнай накіраванасці.
На наступны дзень, 22 снежня, лідэры краін ужо ў больш шырокім складзе правялі нефармальную сустрэчу ў Эрмітажы – адным з найбуйнейшых музеяў свету, які захоўвае больш за 3 млн помнікаў культуры розных краін і народаў.

Акрамя абмеркавання тых ці іншых працоўных пытанняў, не абышлося і без цікавай экскурсіі. Гасцям паказалі разнастайныя музейныя экспанаты, у ліку якіх – гадзіннік «Паўлін», выраблены з пазалочанай бронзы і срэбра яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя. Яшчэ адной кропкай экскурсійнага маршруту стала Ваенная галерэя 1812 года. Лідэры краін СНД убачылі і работы галандскага мастака Рэмбранта ван Рэйна.
КАДРАВЫ ДЗЕНЬ. Хто ў Беларусі стаў генпракурорам, а хто ўзначаліў следства
Аляксандр Лукашэнка 23 снежня прыняў кадравыя рашэнні. У гэты дзень не толькі новыя пасады, але і новыя генеральскія пагоны атрымалі Дзмітрый Гара і Канстанцін Бычак. Яны, адпаведна, узначалілі Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт.
Вакансія на пасадзе генпракурора ўтварылася пасля таго, як на другім паседжанні VII Усебеларускага народнага сходу Андрэй Швед быў абраны старшынём Вярхоўнага Суда. Цяпер жа ажыццяўляць нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў будзе экс-старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара .
Аляксандр Лукашэнка так вызначыў паўнамоцтвы новага генпракурора: – Пракуратура павінна быць сапраўдным штабам. І не толькі па барацьбе з карупцыяй. Пракуратура павінна на сябе ўзяць шэраг паўнамоцтваў, якія зараз ускладзены або нейкім чынам (жыццё так склалася) перанесены на апарат Савета бяспекі. Ты павінен гэта бачыць знізу. Я бачу гэта. Што часам мы забываліся на генэральнага пракурора, пра пракуратуру”.

У ліку іншых задач, якія стаяць перад органамі пракуратуры, Прэзідэнт назваў задачу ў сферы расследавання фактаў генацыду беларускага народа. У гэтым напрамку за апошнія гады ўжо шмат зроблена. «У выніку мы павінны ім (адказным за генацыд. – Заўвага БЕЛТА) прад’явіць рахунак . Заплацяць, не заплацяць, але яны павінны ведаць, што яны нам вінныя, – падкрэсліў беларускі лідэр. – Яны павінны разумець, што яны разбурылі рэспубліку».
Вельмі сур’ёзную ўвагу кіраўнік дзяржавы даручыў удзяліць спыненню карупцыйных правапарушэнняў: «Гэта недапушчальна. Я ўжо казаў. Па вялікім рахунку, калі мы не будзем утрымліваць гэтыя карупцыйныя скіраванасці, мы прыйдзем да вайны. Заўсёды так бывае».
Прэзідэнт таксама даручыў не выпускаць з-пад увагі рэалізацыю ў краіне сапраўдных правоў чалавека . А гэта найперш права на працу, заработную плату, права на справядлівасць. Аналагічна ставіцца Аляксандр Лукашэнка патрабуе і да замежных працоўных мігрантаў, якія прыязджаюць у Беларусь.
Канстанцін Бычак, які ўзначаліў Следчы камітэт , да гэтага працаваў у КДБ, прычым на пасадзе начальніка Следчага ўпраўлення. Так што і праца ў СК, хаця і са сваёй спецыфікай, але будзе відавочна не ў навінку.
Ды і новы генпракурор заўсёды, калі будзе трэба, зможа даць слушную параду. «Я думаю, вы як чалавек — патрыёт краіны і той, хто любіць сваю краіну з задавальненнем, падзяліцеся сваім вопытам з маладым чалавекам, — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да Дзмітрыя Горы. – Я ведаю, заўсёды шурпатасці бываюць з прыходам новага кіраўніка. Ты гэта перажыў, добра перажыў. Таму Канстанціну трэба ў гэтым пляне дапамагчы. Ды і ўсё будзем дапамагаць. І сам ён чалавек цвёрды, як паказала рэальная рэчаіснасць».
Новага кіраўніка Следчага камітэта Прэзідэнт арыентаваў на прыняцце абдуманых, узважаных рашэнняў: “Галоўнае – акуратна, не спяшаючыся”. Тым больш што ў калектыве СК, як і ў любым іншым, ёсць свае асаблівасці, там “не заўсёды прымаюць людзей з боку”, заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
«Думаю, ты ж чалавек разумны, – сказаў Прэзідэнт. – Ты як малады чалавек, які хутка прасоўваецца па службовай лесвіцы, заслужыў (прызначэнне на новую высокую пасаду. – Заўвага БЕЛТА). Што тут казаць. Ніколі не хаваўся за плечы іншых, а гэта для вайсковага чалавека вельмі важна. Заслужыў».
Звяртаючыся да абодвух новых кіраўнікоў, кіраўнік дзяржавы адзначыў: “І аднаго, і другога вас датычыцца: ніякіх намераў у плане “рэвалюцыйнай” барацьбы супраць існуючага дзяржаўнага ладу”. “Для гэтага ёсць выбары. Трэба ісці на выбары і рашаць гэтыя праблемы. Вось тут у Беларусі ёсць усё. Тым больш што цяперашні Прэзідэнт, як я часта гавару, не трымаецца пасінелымі пальцамі за ўладу», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Даклады сілавікоў. Пра што Лукашэнку інфармавалі міністр абароны і кіраўнік КДБ
Прэзідэнт Беларусі 24 снежня заслухаў даклады міністра абароны Віктара Хрэніна і старшыні Камітэта дзяржбяспекі Івана Церцеля.
Міністр абароны далажыў аб стане спраў ва Узброеных Сілах. Адна з тэм дакладу датычылася размяшчэння ў Беларусі ракетнага комплексу «Арэшнік» і яго пастаноўкі на баявое дзяжурства. Размова таксама ішла аб развіцці далейшага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй.
Адзін з перспектыўных напрамкаў у гэтым плане датычыцца сферы ракетабудавання, у якім Беларусь актыўна развівае і ўласныя кампетэнцыі. Так, кіраўніку дзяржавы даложана аб праведзеных на днях пусках мадэрнізаванай айчыннай РСЗА “Паланэз-М” з павялічанай далёкасцю і палепшанай дакладнасцю стральбы.

Раней на мінулым пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў аб планах па далейшым удасканаленні РСЗА “Паланэз”. У ходзе даклада міністра абароны адпаведныя пытанні абмеркаваны ў практычнай плоскасці, пастаўлены неабходныя задачы.
Адзначаны паспяховы вопыт мадэрнізацыі ЗРК “Бук”. Віктар Хрэнін далажыў аб планах па пастаўцы адпаведных комплексаў у войскі.
Дэталёва быў разгледжаны і шэраг кадравых пытанняў – прапановы па прызначэннях ва Узброеных Сілах.
У дакладзе старшыні КДБ размова ішла аб рабоце органаў дзяржбяспекі па лініі разведкі і контрразведкі, абстаноўцы ў Беларусі напярэдадні калядных і навагодніх свят. Аляксандр Лукашэнка даручыў трымаць усе працэсы пад кантролем, каб надзейна забяспечыць бяспеку.
Абмяркоўваўся таксама працяг працы па лініі спецслужбаў у межах беларуска-амерыканскіх кантактаў. Размова, у прыватнасці, ішла як аб канкрэтных кроках і садзейнічанні беларускага боку ў вырашэнні пытанняў гуманітарнага характару ў канфлікце Расіі і Украіны, а таксама аб новых прапановах ЗША на перагаворным трэку.
Даложана аб сітуацыі на беларуска-літоўскай граніцы, у тым ліку ў сувязі з інцыдэнтамі з паветранымі шарамі. Нягледзячы на спробы Вільнюса перанесці гэтае пытанне ў палітычную плоскасць, беларускі бок па-ранейшаму адкрыты да канструктыўнага ўзаемадзеяння і перагавораў у пытаннях пагранічнага супрацоўніцтва і не толькі.

У цэнтры ўвагі ў ходзе даклада была і тэматыка беларуска-польскіх адносін. Іван Церцель далажыў аб кантактах па лініі спецслужбаў у напрамку вырашэння найбольш вострых праблем, якія існуюць паміж краінамі. Кіраўнік дзяржавы даў неабходныя далейшыя даручэнні.
Танцуйце, любіце, усміхайцеся! Што Прэзідэнт сказаў моладзі на навагоднім балі
Аляксандр Лукашэнка 24 снежня прыняў удзел у навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці.
Прэзідэнт нагадаў, што ў свой час нарадзілася традыцыя праводзіць такія мерапрыемствы. А наяўнасць традыцый – прыкмета суверэннай і незалежнай краіны. Дарэчы, навагодні баль у Беларусі, які стаў традыцыйным, у выніку атрымаўся нават лепшы і маштабнейшы за знакамітыя венскія балі.
«У канцы года заўсёды падводзім вынікі. У тым ліку і тут. Тут няма выпадковых людзей. Кожная дэталь прадумана, – падкрэсліў беларускі лідэр. – Тут людзі, якія дасягнулі сваіх поспехаў у вучобе, навуцы, культуры, спорце. І абавязкова самыя прыгожыя».

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 335 прадстаўнікоў таленавітай моладзі. Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да іх са словамі на дарогу: «Шмат сказана — на Усебеларускім народным сходзе, іншых мерапрыемствах: год, пяцігодка. А што тычыцца сённяшняга моманту – гэта час канкрэтных спраў. Вы зрабілі выдатную справу. Вы цудоўна вучыцеся. Вы – паспяховыя людзі. Гэта ваш падмурак на будучыню. Але наперадзе ў вас вельмi шмат канкрэтных спраў. І, паўтаруся, гэтыя справы заўсёды рабіце своечасова. Ніякіх натацый. Проста мая парада. Бо прыйдуць новыя клопаты, новыя справы, а вы не зрабілі старыя. Усё гэта захлісне і застанецца цяжкім багажом і ў спадчыну ўсім вам. Таму рабіце ўсё своечасова».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што студэнцкія гады – гэта для многіх складаныя і цяжкія часы, бо менавіта ў гэтыя гады закладваецца фундамент на ўсё жыццё. “Таму робіце канкрэтнымі справамі”, – заклікаў беларускі лідэр.
Ён пажадаў, каб для ўдзельнікаў балю гэтае мерапрыемства стала не толькі яскравай падзеяй, але і месцам, дзе яны знойдуць новых сяброў ці свае другія палоўкі на будучае жыццё: «Я вельмі хачу, каб вы — таленавітыя, разумныя — знайшлі тут такіх жа таленавітых і разумных сяброў. Калі атрымаецца – на ўсё жыццё. Буду толькі рады. Жадаю вам сёння добрага настрою, поспехаў у гэты вечар. Танчыце, любіце, усміхайцеся!»

Класічную частку балю адкрыў паланэз у выкананні дэбютантаў. Гэты танец адрозніваецца асаблівай урачыстасцю і лічыцца неад’емнай часткай усіх знакамітых баляў. Для юнакоў і дзяўчат, якія доўгія дні рыхтаваліся да гэтай цудоўнай падзеі, гэта самы хвалюючы момант — да іх прыкавана ўся ўвага, яны пачынаюць баль, напаўняючы зіхатлівую прастору Палаца Незалежнасці прыгажосцю і плаўнымі танцавальнымі рухамі пад гукі знакамітага «Паланэза» П.І.Чайкоўскага з оперы.
Працягнуў праграму балю самы прыгожы танец – вальс. Прытрымліваючыся слоў танцмайстра «Вальсуюць усе!», і дэбютанты, і ганаровыя госці ўсталі са сваіх месцаў і запоўнілі велізарную прастору Залы ўрачыстых цырымоній. Традыцыйна на балі вальсіраваў і кіраўнік дзяржавы.






Следам за класічнай праграмай пачалася адвольная частка балю, з больш знаёмымі сучаснымі матывамі і кампазіцыямі. Атмасфера ў зале змянілася са строгай і ўрачыстай на больш свабодную, з’явілася магчымасць для імправізацый. І прадстаўнікі маладога пакалення адразу ўлавілі момант, каб сярод танцуючых падысці бліжэй да кіраўніка дзяржавы, папрасіць зрабіць сумеснае фота ці проста паціснуць руку. Прэзідэнт цёпла паразмаўляў з моладдзю, перш чым пакінуць залу.
Пасля заканчэння балю ўсім яго ўдзельнікам уручылі навагоднія падарункі ад Прэзідэнта.