Жаночы форум Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Праца. Стварэнне. Будучыня» праходзіць у Мінскім Міжнародным выставачным цэнтры і прысвечаны Году беларускай жанчыны.

Удзел у форуме бяруць 300 жанчын, якія працуюць у арганізацыях Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта з усіх абласцей рэспублікі.
Для ўдзельніц форуму падрыхтавана цікавая насычаная праграма. Праходзіць выстаўка творчых работ удзельніц форуму, пераможцаў конкурсу фатаграфій сярод работнікаў арганізацый Упраўлення справамі, прысвечанага Году беларускай жанчыны, а таксама конкурсу сярод дзяцей работнікаў арганізацый Упраўлення спраў ˮЮны патрыёт“.
Вялікую выставу народных мастацкіх рамёстваў з майстар-класамі прапануюць прадпрыемствы ДВТА “Белмастацпромыслы”.


Таксама перад адкрыццём форуму адбыўся паказ строяў гістарычных жаночых беларускіх народных строяў і калекцый сучаснага адзення з элементамі народных мастацкіх рамёстваў.


Удзел у афіцыйным адкрыцці форуму прымае Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў.
Адкрываючы форум, ён падкрэсліў, што вельмі рады вітаць жанчын, якія працуюць у арганізацыях сістэмы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, на пляцоўцы доўгачаканай падзеі года – фінальнага этапа Жаночага форуму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праца. Стварэнне. Будучыня».
– Мы правялі серыю рэгіянальных форумаў, іх было 13 у розных гарадах рэспублікі, і сёння вельмі сімвалічна, што сабралі нашых жанчын – дэлегатаў з усіх нашых рэгіёнаў на 14 форум у Мінску, у адно з самых добрых і важных свят у годзе – Дзень маці, – адзначыў Юрый Назараў. – Ад душы ўсіх вас віншую з гэтым святам, жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця вам, вашым родным і блізкім. Шчыра рады бачыць у гэтай зале столькі працавітых, мэтанакіраваных і стваральных жанчын, чыя энергія і прафесіяналізм штодзень мяняюць свет да лепшага.
Аб’явіўшы 2026 год Годам беларускай жанчыны, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка паступіў як заўсёды мудра. Гэтае рашэнне падштурхнула нас з аднаго боку – больш пільна звярнуць увагу на значэнне ўкладу жанчын у сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы і з другога боку – на іх патрэбнасці і запыты, – падкрэсліў Кіраўнік спраў.


– Сучасная жанчына паспяхова сумяшчае клопат аб сям’і і выхаванне дзяцей з працоўнымі дасягненнямі, навуковымі адкрыццямі, творчасцю, грамадскай дзейнасцю і кіраваннем буйнымі праектамі. Жаночы погляд на рашэнне ключавых задач – гэта заўсёды спалучэнне мудрасці і высокай адказнасці. У сістэме Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта няма арганізацый, дзе роля жанчын саступала б па значнасці мужчынскаму ўкладу ў агульную справу. Прыкладна палова з агульнай колькасці працуючых у арганізацыях Кіраўніцтва спраў Прэзідэнты – гэта жанчыны. І яны сёння паспяхова, на роўных з мужчынамі рэалізуюць сябе абсалютна ва ўсіх сферах дзейнасці. Гэта не толькі такія традыцыйныя для жанчын галіны, як культура, ахова здароўя, гандаль, грамадскае харчаванне, сфера паслуг, гасцінічны бізнес, страхаванне, турызм і адпачынак, але і прамысловая вытворчасць, будаўнічы комплекс, сельская і лясная гаспадарка і многія іншыя напрамкі. Паспяхова жанчыны працуюць і на пасадах кіраўнікоў арганізацый, дэманструючы стратэгічнае мысленне і ўменне знаходзіць дакладныя рашэнні нават у самых складаных задачах. Шчыра дзякую ўсім вам за добрасумленную і карпатлівую працу. Жадаю ўвасаблення ўсіх задум і жаданняў, – сказаў Юрый Назараў.


Ён таксама падкрэсліў, што арганізатары форуму далі жанчынам цудоўную магчымасць паразмаўляць, падзяліцца вопытам, абмеркаваць хвалюючыя пытанні, даведацца нешта новае, атрымаць станоўчыя эмоцыі і новы імпульс натхнення для далейшага развіцця і самарэалізацыі.
Юрый Назараў пажадаў форуму плённай работы, цікавых дыскусій, а ўсім яго ўдзельніцам прадуктыўных зносін, умацавання прафесійных сувязей і выдатнага настрою.
На афіцыйным адкрыцці форуму ён таксама па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручыў жанчынам дзяржаўныя ўзнагароды. Таксама былі ўручаны ўзнагароды Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Яшчэ адной важнай падзеяй адкрыцця форуму стала ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу фатаграфій сярод работнікаў арганізацый Упраўлення справамі, прысвечанага Году беларускай жанчыны.
Пасля афіцыйнага адкрыцця форуму адбудзецца работа тэматычных секцый, на якіх у фармаце дыялогавай пляцоўкі пройдуць абмеркаванні актуальных тэм жаночай рэалізацыі – у прафесіі, сям’і, мацярынстве, грамадскай дзейнасці. Не застануцца ў баку тэмы здароўя, псіхалагічнай раўнавагі, выхавання дзяцей і многія іншыя.
Завершыцца форуму канцэртам, падрыхтаваным сіламі работнікаў арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На сцэну з цікавымі творчымі нумарамі выйдуць не прафесійныя артысты, а людзі, якія апроч прафесійнай дзейнасці ў розных сферах эканомікі захапляюцца спевамі, музыкай і танцамі. Акрамя таго, удзел у канцэрце прымуць і дзеці работнікаў.
Падрабязнасці ў нашых наступных паведамленнях.
Відэа: Першы інфармацыйны