То!Лато запускае ў Навагодні космас падарункаў! - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

То!Лато запускае ў Навагодні космас падарункаў!

Прыгатуйся да захапляльнага пераднавагодняга палёту! 

З 12:00 17 снежня па 11:30 24 снежня  хуткая латарэя «Рапіда» То!Лато ператвараецца ў касмадром, адкуль стартуе наша ўнікальная акцыя «Мультыудача ў гульні»! Новы год усё бліжэй, а значыць, прыйшоў час лавіць самыя яркія зоркі і шчодрыя падарункі!

Кожны раз, калі ты патраціш у гульні 5 BYN, ты атрымаеш 1 шанец прыняць удзел у розыгрышы цэлых 5 прызоў па 100 BYN ! Назапашвай больш шанцаў на зорныя выйгрышы!

І гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы, якія прынясе навагодні космас То!Лато. За кожны твой шанец мы падорым гарантаваныя бонусы!

  • За 1-й, 3-й, 5-й, 7-й і 9-й шанцы – манеты Кірмашу То!Лато (ад 100 да 300 за шанец)! 
  • За 2-і, 4-ы, 6-ы, 8-ы і 10-ы шанцы – Кола Фартуны То!Лато 

(Да 10 шанцаў уключна).

Назапашаныя шанцы прымуць удзел у розыгрышы 5 прызоў па 100 BYN — у 12:00 24 снежня  на YouTube-канале То!Лато .

Хутчэй у «Рапіда» – і злаві там сваю зорку ўдачы!

Няхай пераднавагодні палёт прынясе самыя жаданыя выйгрышы і бонусы!