Выстава PRODEXPO пройдзе з 11 па 14 лістапада ў Мінску - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Выстава PRODEXPO пройдзе з 11 па 14 лістапада ў Мінску

З 11 па 14 лістапада 2025 года ў Мінску будзе праходзіць 31-я Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш PRODEXPO – 2025, паведамілі арганізатары.

Шакалад з калагенам, халва з густам сала і зефір з колай – беларускія прадпрыемствы пастаянна працуюць над стварэннем новых відаў прадукцыі. Найлепшыя галіновыя распрацоўкі краіна прадставіць на выставе PRODEXPO. У праграме – майстар-класы, сімпозіумы, кулінарныя спаборніцтвы і, вядома, дэгустацыі.

“PRODEXPO” – найбуйнейшая міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш, якая прымае на сваіх плошчах вытворцаў і пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання, напояў, сыравіны, інгрэдыентаў, абсталявання і тэхналогій для харчовай прамысловасці. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, канцэрна “Белдзяржхарчпрам”.