Як праверыць білет - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Як праверыць білет

Праверыць латарэйныя білеты тыражных латарэй можна:

  • на галоўнай старонцы сайта www.belloto.by , націснуўшы на кнопку «Праверыць білет»;
  • па тэлефоне 8-017-329-21-28, 8-017-329-21-29;
  • у рэалізатараў РУП «Беларускія латарэі» або яго абласных прадстаўніцтваў;
  • у аддзяленнях ААТ “Белаграпрамбанк”, РУП “Белпошта”.

Праверыць выйгрышнасць білета імгненнай латарэі можна шляхам сцірання ахоўнага слоя на білеце.

Як праверыць латарэйны білет на сайце

Зайдзіце на сайт belloto.by

Націсніце на аранжавую кнопку з надпісам «Праверыць білет».

У першым полі формы праверкі білетаў націсніце на стрэлачку для выбару латарэі:

У другім полі выберыце нумар тыражу, які адпавядае нумару тыражу, які пазначаны на Вашым латарэйным білеце.

У наступным полі ўпішыце лічбы, указаныя на Вашым білеце

Націсніце кнопку “Праверыць білет”.

У акне адлюструецца вынік.