З Днём народнага адзінства! Віншаванне Кіраўніка спраў Прэзідэнта - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

З Днём народнага адзінства! Віншаванне Кіраўніка спраў Прэзідэнта


Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў віншуе з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства.

Дарагія сябры! 

Работнікі арганізацый Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

Сардэчна віншую Вас з Днём народнага адзінства!

Гэтае свята ўвасабляе прыязнасць беларускага народа, яго цэласнасць і аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Святкаванне Дня народнага адзінства – падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням за права жыць у адзінай, мірнай і незалежнай краіне.

Упэўнены, сваёй стваральнай працай і добрымі адносінамі адзін да аднаго ўсе работнікі арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, незалежна ад нацыянальнасцей і веравызнанняў, будуць заўсёды разам, разумеючы, што трэба берагчы гэта адзінства, памятаць аб дасягненнях і подзвігах продкаў і ўмацоўваць наша агульнае імкненне жыць у міры і згодзе. 

Жадаю Вам увасаблення ўсіх задум і памкненняў, моцнага здароўя і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.

Юрый Назараў