Латарэя «Гамяльчанка» з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, тыражнай. Скарочаная назва латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах — латарэя «Гамяльчанка».
Латарэя праводзіцца на тэрыторыі Гомельскай, Гродзенскай Мінскай абласцей і горада Мінска. Заснавальнікам латарэі выступае Гомельскі абласны выканаўчы камітэт.
Мэтамі правядзення латарэі з’яўляецца атрыманне дадатковых сродкаў для фінансавання мерапрыемстваў:
Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца не радзей як два разы на год. Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разгульваюцца як грашовыя, так і маёмасныя выйгрышы.
Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.
Розыгрыш прызавога фонду – 53-га тыражу латарэі “Гомельчанка” – 26 студзеня 2024 года.
Розыгрыш прызавога фонду – 54-га тыражу латарэі “Гомельчанка” – 26 ліпеня 2024 года.