Латарэя "Я люблю Магілёў" - РУП «Белорусские лотереи»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Латарэя “Я люблю Магілёў”

Латарэя «Я люблю Магілёў» з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, тыражнай. Скарочаная назва латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах – латарэя «Я люблю Магілёў».

Латарэя праводзіцца на тэрыторыі горада Магілёва. Заснавальнікам латарэі выступае Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Мэта правядзення латарэі – атрыманне сродкаў на фінансаванне мерапрыемстваў па набыцці спартыўнага абсталявання і інвентару для ўстаноў, падведамных аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца адзін раз у год.

Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разгульваюцца як грашовыя, так і маёмасныя выйгрышы.

Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.

Розыгрыш прызавога фонду 17-га тыражу латарэі “Я люблю Магілёў” — 31 мая 2024 года.